Эканоміка

Міністр замежных спраў Літвы: Рызыкі, што транзіт беларускіх калійных угнаенняў будзе працягнуты, ліквідаваныя

Рызыкі, што забароны можна будзе абыйсці і транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз тэрыторыю Літвы працягнецца, цяпер ліквідаваныя. Пра гэта сёння заявіў міністр замежных спраў Літвы, піша delfi.lt.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: DELFI / Josvydas Elinskas
«Мы з самага пачатку бачылі рызыкі, звязаныя з пераняццем пэўнай колькасці угнаенняў, але ўрад скарыстаўся дадзеным яму часам для таго, каб ліквідаваць гэтыя рызыкі і паспрабаваць падрыхтавацца да рэжыму, які ўступіць у сілу 1 лютага. Мы спадзяемся, што вялікая частка тых небяспек прадугледжаная, а прававы рэжым і сама ўмова скасавання дамовы дапамагае забяспечыць пэўную падставу»,

— заявіў журналістам у літоўскім Сейме Габрыэлюс Ландсбергіс.

На закрытым пасяджэнні ў сераду камітэты Сейма па эканоміцы і нацыянальнай бяспецы ды абароне разгледзелі абставіны працягу транзіту ўгнаенняў «Беларуськалія» праз Літву. Камітэты Сейма хацелі пераканацца ў тым, што ніхто не зможа абысці санкцыі і не атрымае ад іх выгады, калі з 1 лютага будзе скасаваны дагавор паміж ЛЧ і «Беларуськаліем».

Старшыня камісіі па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас заявіў, што рашэнне аб прыпыненні транзіту з 1 лютага мае засцерагальнікі для таго, каб «абыйсці рашэнне Літвы аб блакаванні было б не так проста».

«Мы калісьці заяўлялі, што гэта могуць зрабіць асобныя дзяржавы, асобныя прыватныя кампаніі, але абраныя рашэнні, гэтыя фармулёўкі дазваляюць зрабіць цвёрдую выснову, што магчымасць абыходу будзе вельмі цяжка знайсці»,

— сказаў Кашчунас.

Гэта ўжо другое пасяджэнне гэтых камісій па дадзеных пытаннях. Пасля першага пасяджэння два тыдні таму, Кашчунас заяўляў, што паводзіны ЛЧ сведчаць пра празмерную залежнасць гэтай кампаніі ад кантракта з «Беларуськаліем».

Чытайце таксама:

Літоўская чыгунка не будзе перавозіць угнаенняў «Беларуськалія»

«Беларуськалій» будзе судзіцца з Літоўскай чыгункай

Тры кампаніі звярнуліся да Літоўскай чыгункі, каб перавозіць беларускі калій у абыход санкцый. Што пра іх вядома?

«Грошай для падтрымкі зарплат бюджэтнікам не будзе». Як спыненне транзіту калію паўплывае на эканоміку

«Гэта быў асноўны лагістычны калідор». Як цяпер «Беларуськалій» будзе пастаўляць прадукцыю на экспарт?

Каментары

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як прагаласавалі малдаване, якіх звозілі з Расіі ў Мінск на выбарчы ўчастак4

Канапацкая пахвалілася, што ў 2020 годзе не марнавала грошы на выбарчую кампанію, а ўдала ўклалася ў крыптавалюту8

«Прыйдуць халодныя масы з палярных шырот». Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне16

Са смерці расійскага генерала ва Украіне робяць гераічную гібель, а ён проста ехаў п'яны5

У ЗША завяршылі падлік галасоў на выбарах прэзідэнта3

Масавая атака дронаў на Маскву, больш за 30 беспілотнікаў збілі1

Алексіевіч у ТОКу: Калі вы адмовіцеся чытаць Чэхава і Дастаеўскага, то ўпадзеце ў правінцыйнасць136

«Канстытуцыя не дазваляе». Ва Украіне пракаментавалі прапанову саветніка Трампа развітацца з Крымам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Галоўнае
Усе навіны →