Дамен партала заблакаваны.
На падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу Tut.bу і яго копій, паведамляе Мінінфармацыі.
Генеральная пракуратура ўстанавіла шматлікія факты парушэнняў закона аб СМІ ў частцы размяшчэння забароненай інфармацыі ў шэрагу публікацый на інтэрнэт-рэсурсе tut.bу.
У дадзеных матэрыялах змяшчаецца інфармацыя ад імя незарэгістраванага фонду BYSOL.
Згодна з арт. 38 Закона аб СМІ, у сродках масавай інфармацыі, на інтэрнэт-рэсурсах забаронены распаўсюд інфармацыі ад імя арганізацый, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю», — дадалі ў Мінінфарме.
Каментары