Грамадства11

Вынеслі прысуд шматдзетнаму бацьку, які 10 жніўня кінуў ля «Рыгі» два камяні, — 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму 

Cуд Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе Віктара Сядова (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), паведамляе spring96.org.

Справу разглядала суддзя Анастасія Лейкоўская, дзяржабвінаваўца — пракурор Зубко.

Віктар Сядоў быў затрыманы 16 кастрычніка ў Мінску паводле відэа, на якім нібыта бачна, што ён кідае камяні на акцыі пратэсту ў Мінску.

Згодна з абвінавачваннем, у ноч на 11 жніўня на перакрыжаванні вуліц Сурганава і Куйбышава каля дому Сурганава, 50, Сядоў прымаў удзел ва ўзвядзенні барыкад, кінуў пры гэтым два прадметы на праезную частку.

Віну часткова прызнаў. Кажа, што паклаў камень на праезную частку і кінуў на дарогу камень.

Сёння ў судзе Сядоў выступіў з апошнім словам.

Ён сказаў, што не змог у такой палітычнай сітуацыі стрымаць свае эмоцыі. Папрасіў прабачэння ў сваёй сям’і, дзяцей, якім прычыніў многа гора: «Спадзяюся з Божай дапамогай вы зможаце выжыць», - эмацыйна выказаўся ён.

Сядоў папрасіў не наказваць яго строга. У выніку Анастасія Ляйкоўская прысудзіла 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары1

  • mikola
    30.05.2023
    ahreneli....

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання26

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Усе навіны →
Усе навіны

Сын непрымірымага ворага Кадафі прыбыў у Беларусь, каб заключыць пагадненне4

Малады міліцэйскі начальнік нагадаў святарам Шчучыншчыны пра адказнасць за чытанне незалежных СМІ16

Што атрымаў Лукашэнка за візіт у Абхазію?1

Гендырэктар Google расказаў, што кампанія шукае ў кандыдатах4

Арына Сабаленка выйграла турнір ва Ухані12

Названыя тры самыя папулярныя музеі Беларусі — усе яны звязаны з вайной5

Італія спрасціла правілы падачы на шэнгенскую візу2

У Лідзе затрымалі дыджэя, які працаваў у барах4

«Калі б не выклікалі хуткую, жыць мне заставалася некалькі гадзін». У 38-гадовай беларускі здарыўся інфаркт13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання26

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Галоўнае
Усе навіны →