Памерла мастачка Святлана Каткова. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Піт Паўлаў.
«Сёння памерла Святлана Каткова. Мастак, творца, бескампрамісны барацьбіт. Да апошняга дня яна займалася тым, у чым была надзвычайнай — Мастацтвам!! Развітанне адбудзецца заўтра», — напісаў ён.
Святлане Катковай было 79 гадоў. Яна была дачкой мастака Сяргея Каткова.
Каментары