Грамадства1414

Кіраўнік «Сінэзіса», чые камеры распазнаюць твары мінчукоў: Мы не перадаём органам звесткі аб пратэстоўцах

Апошнім часам ходзяць чуткі, нібыта МУС валодае нейкай тэхналогіяй распазнавання твараў, дзякуючы якой ідэнтыфікуе некаторых пратэстоўцаў.

Карыстальнікі беларускіх сацсетак пачалі вінаваціць у гэтым кампанію «Сінэзіс», якая вядомая тэхнічным суправаджэннем г. зв. РСМГБ (Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі), у рамках якой у краіне павінны з'явіцца — але яшчэ не з'явіліся — тысячы камер з функцыяй распазнавання твараў у інтарэсах МУС. 

«Наша Ніва» звярнулася па каментар да сузаснавальніка «Сінэзіса» Аляксандра Шатрова. На пытанне, ці перадае кампанія звесткі аб пратэстоўцах, ён катэгарычна адказвае: «Не».

Шатроў наракае, што ў некаторых тэлеграм-каналах апублікаваныя яго кантакты, ён атрымлівае брутальныя смс з пагрозамі. Але больш за ўсё яго хвалюе здароўе і эмацыйны стан супрацоўнікаў, якім таксама прыходзяць пагрозы, — у сацсетках гучаць заклікі апублічыць дадзеныя ўсіх работнікаў. 

«Распазнаванне твараў — гэта шырокая вобласць: фэйсбук таксама адрознівае людзей і адзначае іх на фота, айфон распазнае твары ў галерэі, існуюць недарагія інструменты ў адкрытым доступе, здольныя знаходзіць чалавека па фота, але наша сістэма працуе на іншых алгарытмах, — тлумачыць Шатроў.

— Мы не бяром відэаплынь, каб вычленіць адтуль твары, каб потым суаднесці іх, скажам, з пашпартнымі базамі і ідэнтыфікаваць людзей. Некаторыя ж нам такія магчымасці прыпісваюць.

Наша сістэма выконвае адваротную функцыю: калі ў вас ёсць нейкая асоба ў вышуку, то сістэма дазваляе ў рэальным часе яе вызначыць па твары, калі ён знаходзіцца ў полі зроку камеры, або знайсці ў архіве. Гэта працуе толькі тады, калі вы ведаеце, каго шукаеце. Перад намі не стаяць задачы «вазьмі ўсе твары з відэа і знайдзі, як іх зваць», — сказаў Шатроў.

Шатроў таксама дадаў, што камеры «Сінэзіса» працуюць толькі ў мінскім метро і на вакзале, у іх поле зроку пратэсныя акцыі не трапляюць у прынцыпе.

Каментары14

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома6

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Манашку ў Італіі арыштавалі за сувязь з мафіяй. Якія функцыі яна выконвала?1

Колерам 2025 года стане Mocha Mousse2

«Трэба купляць латарэйны білет». Стваральнік кампаніі Flo падзяліўся сакрэтам поспеху2

Віцебскага доктара будуць судзіць за «рэабілітацыю нацызму». Яго страшна збілі пры затрыманні6

Ці законна весці відэаназіранне за кватэрай, калі здаеш яе пасутачна?4

Вялікабрытанія раскрыла буйную міжнародную сетку па адмыванні крыптавалюты для ўзбагачэння Крамля і аперацый расійскіх шпіёнаў у Еўропе1

Яўген Андрэйчык расчараваўся ў палітычным актывізме: Я больш не працую з Беларуссю75

Кіроўцаў будуць па-новаму папярэджваць пра камеры хуткасці1

Мінчанка пазнаёмілася на вуліцы з двума мужчынамі і атрымала трынаццатую судзімасць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома6

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →