Памятаеце тое відэа, дзе дэпутат Марзалюк блукае па горадзе ў дзіўным стане? Ён кажа, што перанёс інсульт на нагах
Памятаеце тое відэа, дзе дэпутат Марзалюк блукае па горадзе ў дзіўным стане?
Ігар Марзалюк запэўнівае карэспандэнта Нашай Нівы, што не быў п’яны — проста перанёс інсульт на нагах. А праблемы са здароўем, маўляў, праявіліся пасля пагрозаў у тэлеграме.
«Вы ж бачылі шыкоўнае відэа, дзе я бадзяюся па Мінску. Там чалавек, які ў гэты момант пераносіў ішэмічны інсульт на нагах… Я перанёс мікраінсульт, цяпер у бальніцы, дай Бог, выпішуць заўтра… Хаджу, гавару нармальна. У мяне было два прыступы: адзін да выбараў, другі пасля. На першы я не звярнуў увагі, падумаў, што проста так памяць сцерлася на некалькі гадзін, а ў другі раз мяне накрыла ўжо цалкам. Як тут не хвалявацца, калі адраджэнцы ў тэлеграме жадаюць смерці, смерці сям’і, пагражаюць забойствамі… Калі гэта дэмакратыя, то супраць такой дэмакратыі я гатовы ісці са зброяй у руках», — кажа дэпутат.
Каментары