Грамадства7979

Хто такі Дзмітрый Лемяшонак? Чалавек у майцы «ДНР», блізкі да жаночага манастыра ў Навінках

Свята-Елізавецінскі жаночы манастыр, які месціцца на ўскрайку Мінску, ля Навінак, прыцягнуў да сябе ўвагу выступам «падпалкоўніка расійскага ГРУ» Антона Маншына. На сустрэчы было каля сотні чалавек, у тым ліку і манашкі.

«Хутка нашу Радзіму, якая называецца Святая Русь — без падзелу на Белую, Малую і Вялікую, — чакае сур’ёзнае выпрабаванне вайной. Нашым мужчынам, прысутным тут, гэтая інфармацыя асабліва спатрэбіцца. Бо я ўпэўнены, што яны возьмуць у ёй удзел», — казаў Маншын, што сустракала захапленне сярод манашак.

Пазней рэдактарка сайта Свята-Елісавецінскага манастыра інакіня Іаанна сказала, што запрашэнне Маншына было іх памылкай, хаця яна і не ведае, адкуль вайсковец узяўся.

Варта адзначыць, што Маншын зусім не адзіны дзіўны персанаж, які круціцца вакол Свята-Елісавецінскага манастыра.

На шматлікіх фатаздымках з падвор’я ў Навінках прысутнічае 40-гадовы Дзмітрый Лемяшонак. Лысы, барадаты мужчына, нярэдка адзеты ў майкі «Данецкай народнай рэспублікі» ці мінскага «Дынама».

Дзмітрый Лемяшонак — гэта сын протаіерэя Андрэя Лемяшонка, які з’яўляецца духоўнікам Свята-Елісавецінскага манастыра. Сын — вельмі часты госць у абіцелі.

Дзмітрый (злева) і Андрэй Лемяшонкі.

Ён часта з’яўляецца на манастырскім падвор’і, у самім храме, фатаграфуецца з манашкамі. Прычым Лемяшонак-малодшы не надта хавае свае палітычныя погляды. Найчасцей на ім майкі з выявай герба «ДНР» і «Белая Русь», ці спартовая масцерка з надпісам Russia.

Старонкі Лемяшонка ў сацыяльных сетках поўняцца перадрукамі аб змаганні супраць «карнікаў» у Данецку і Луганску, а таксама выяваў праваслаўных святых і старцаў. Асаблівы піетэт Лемяшонак адчувае да Сербскай праваслаўнай царквы, здзяйсняе паломніцтвы ў тыя мясціны.

Дзмітрый Лемяшонак быў адным з заснавальнікаў сучаснага фанацкага руху мінскага «Дынама». У той час ён прытрымліваўся радыкальных неанацысцкіх поглядаў. Яшчэ і цяпер на ягонай старонцы ў «Аднакласніках» можна сустрэць водгулле тых перакананняў.

Цяпер Лемяшонак фактычна з'яўляецца персонай нон-грата для фанатаў «Дынама». Ніякага дачынення да сённяшняга фан-руху ён мае.

Праз нейкі час Лемяшонак стаў «праваслаўным актывістам», пры гэтым захаваўшы свае абсалютна прарасійскія перакананні. Лемяшонак быў адным з тых, хто збіваў маладафронтаўца Мікалая Дземідзенку падчас сустрэчы ў «Доме Масквы» ў Мінску з расійскім чарнасоценскім пісьменнікам Мікалаем Старыкавым.

Нярэдка Лемяшонак фігуруе на фатаздымках падчас казацкіх сходак, на якіх у тым зафіксаваны так званы «атаман» Пятро Шапко.

Цяпер жа найчасцей Дзмітрый Лемяшонак у суправаджэнні свайго бацькі і манахінь Елісавецінскага манастыра здзяйсняе паломніцтвы ў Расію і Сербію.

Протаірэй Андрэй Лемяшонак падчас сустрэчы ў манастыры з былым ГРУшнікам Антонам Маншыным быў на адпачынку ў Чарнагорыі.

Каментары79

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →