Мінулую ноч бацькі палітыка і ягоныя сябры спрабавалі высьветліць, куды завезьлі Паўла супрацоўнікі Наваполацкай спэцкамэндатуры. Нагадаем, што ўчора ў часе працоўнае зьмены на лесаўчастак у вёсцы Алёшча па зьняволенага палітыка прыйшла службовая машына, і з тае пары зьвязацца зь ім было немагчыма.

Дзяжурны спэцкамэндатуры ў адказ на тэлефанаваньні тлумачыў хіба тое, што Севярынца нібыта павезьлі ў Малое Сітна, дзе месьціцца інтэрнат «хімікаў», з прычыны нейкае ўнутранае праверкі. Але спраўдзіць гэта бацькам Паўла так і не ўдалося: мабільнай тэлефоннай сувязі ў Малым Сітне няма, а ў хаце камэнданткі інтэрната, дзе ёсьць звычайны тэлефон, цягам усяго вечара й начы ніхто не здымаў слухаўку.
Толькі сёньня ўраньні бацькі Паўла Севярынца здолелі зьвязацца з сынам, бо ён ужо выйшаў на працу. Павал паведаміў, што на службовай машыне спэцкамэндатуры яго насамрэч адвезьлі ў інтэрнат, прычым суправажаў яго асабіста начальнік спэцкамэндатуры Ігар Дамуць. Цягам пяці з паловай гадзін яго прытрымалі пад вартай, а потым супрацоўнікі спэцкамэндатуры зьехалі, так і не патлумачыўшы прычынаў «хатняга арышту».
Каментары