Культура66

Мінкульт хоча стварыць у Мінску музейны квартал

Міністэрствам культуры плануецца на працягу 2011 - 2017 гадоў стварыць музейны квартал на базе Нацыянальнага мастацкага музея па

перыметру вуліц Кірава, Леніна і К.Маркса ў Мінску. Музейныя кварталы створаны ў Расіі, Аўстрыі і Германіі.

Канцэпцыя стварэння ўхвалена кіраўніцтвам краіны.

Стварэнне музейнага квартала будзе рэалізавана ў два этапы - першы - праектаванне, другі - будаўніцтва, рэстаўрацыя і прыстасаванне існуючых будынкаў пад музейныя памяшканні.

На першым этапе ў 2011 - 2015 гг. прадугледжана праектаванне дэпазітарыя і рэстаўрацыйнага цэнтра па вул. Кірава, 25, злучаных з будынкамі па вул. Кірава, 25 і Леніна, 20, Леніна, 22 з прыбудовай да галоўнага корпусу з комплексам дапаможных памяшканняў.

Другі пускавы комплекс прадугледжвае злучэнне галоўнага будынка музея па вул. Леніна, 20 з адміністрацыйным корпусам па вул. Леніна, 22, а таксама стварэнне скульптурнага дворыка.

У трэці пускавы комплекс уключана рэстаўрацыя і прыстасаванне ў сучасных музейных тэхналогіях галоўнага корпуса па вул. Леніна, 20 і экспазіцыйнай прыбудовы да будынка.

На другім этапе ў 2012 - 2017 гг. плануецца стварэнне прыбудовы да галоўнага корпуса - надбудова мансарды для экспазіцыі сучаснага беларускага мастацтва, а таксама прыстасаванне і рэстаўрацыя будынка па вул. К. Маркса, 24 пад экспазіцыю беларускага народнага мастацтва, кафэ і сувенірныя крамы.

Пытанне аб перадачы ў музейны квартал будынкаў па К. Маркса, 26, Кірава, 23, Кірава, 21, К. Маркса, 22 і Леніна, 18 не разглядаецца.

Нацыянальны мастацкі музей размяшчаецца ў трох будынках: вул. Кірава, 25, вул. Леніна, 20, вул. Леніна, 22, з новым корпусам. У двух іншых будынках размяшчаюцца адміністрацыйныя і тэхнічныя службы музея, а таксама некаторыя фондасховішчы. Рэстаўрацыя і спецыяльнае прыстасоўванне гэтых памяшканняў не знялі вострую патрэбу музея ў дадатковых плошчах.

У 2006 годзе было скончана 15-гадовае будаўніцтва і ўведзены ў эксплуатацыю новы корпус музея. Яго адкрыццё часткова вырашыла праблемы з пашырэннем дэпазітарыя і экспазіцыйных плошчаў.

Каментары6

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →