Пра гэта афіцыйны лідар заявіў падчас нарады аб выніках развіцця вёскі.
Беларускія прадпрыемствы павінны прыцягваць у краіну больш валютных сродкаў. Такую задачу паставіў 22 сакавіка Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб выніках развіцця вёскі ў 2005–2010 гадах і задачах па рэалізацыі дзяржпраграмы на новую пяцігодку.
«Гэты год мы павінны вельмі сур’ёзна папрацаваць над стварэннем трывалай падушкі бяспекі. Вы бачыце, у якім напрамку рухаецца сусветная эканоміка. Ніхто не ведае, што заўтра здарыцца, — сказаў ён. — Давайце прыкладаць намаганні і
«Мы не па сродках жывём! Мы купляем больш, чым вырабляем і прадаём. Вось адна праблема. Таму, дарагія мае, купілі нафту, газ, яшчэ штосьці там, металы і іншае, калі ласка столькі ж з краіны вывезці і прадаць за валюту. Вось тады мы будзем жыць нармальна. І мы гэта можам зрабіць!» — лічыць афіцыйны лідар.
Паводле яго слоў, у гэтым няма ніякай «надзвычайшчыны»: «Трэба запасіць рэзервы, трэба стварыць гэту падушку бяспекі, чаго б нам ні каштавала! Час ужо жыць па сродках».
«Мы эканамічнымі метадамі прымусім вас працаваць. А вось так вось грошай, як учора, валюты, вам ніхто не дасць. У нас экспартаарыентаваная эканоміка. Усе працуюць на экспарт, будзьце ласкавы прадаваць па нармальнай цане, каб у вас былі грошы пасля выканання вамі ўсіх абавязацельстваў перад дзяржавай», — звярнуўся Лукашэнка да прысутных на нарадзе.
Каментары