Грамадства

Журналіста Барыса Гарэцкага дапытвалі ў КДБ 2 гадзіны

Журналіста Радыё «Рацыя» затрымалі ў холе суда Партызанскага раёна, дзе ён асвятляў судовы працэс над Мікітам Ліхавідам, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня.

Як распавёў БАЖ сам Барыс, каля 13-й гадзіны ў часе перапынку ён спусціўся ў хол суда, дзе яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Потым яго перадалі тром супрацоўнікам КДБ, якія прад’явілі журналісту санкцыю на правядзенне допыту, забралі мабільны тэлефон і адвезлі ў галоўны будынак КДБ на вул. Камсамольскую.

«Допыт доўжыўся роўна 2 гадзіны і тычыўся падзеяў 19 снежня, — распавёў Барыс Гарэцкі. — Акрамя таго, мяне азнаёмілі з папярэджаннем аб недапушчальнасці ўдзелу ў масавых мерапрыемствах на Дзень Волі».

Каля 15-й гадзіны журналіста зноў адвезлі ў Партызанскі райсуд — туды, адкуль забралі — і толькі там аддалі тэлефон.

Ніякіх позваў на допыт ні па тэлефоне, ні пісьмова журналісту папярэдне не дасылалі. «Сілавыя структуры пільна назіраюць за дзейнасцю журналістаў, што асвятлялі падзеі 19 снежня. Мяркую, што іх мэта — лакалізаваць асвятленне падзеяў 25 сакавіка», — падзяліўся думкамі Барыс Гарэцкі.

Нагадаем, што журналіст ужо адбыў 14 сутак адміністратыўнага арышту па абвінавачанні ва «ўдзеле» ў акцыі 19 снежня. Акрамя таго, 10 лютага ён атрымаў папярэджанне пракуратуры за дзейнасць на карысць замежнага СМІ без акрэдытацыі.

Каментары

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі бонусных выплат атрымаў у 2024 годзе генеральны дырэктар «Беларуськалія»3

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў5

Брытанская сістэма СПА аказалася зусім дзіравай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Галоўнае
Усе навіны →