Грамадства

Вацлаў Гавел даслаў ліст Наталлі Радзінай

Журналістка Натальля Радзіна, якую абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, атрымала ліст ад экс-прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла і сяброў чэскай арганізацыі «Грамадзянская Беларусь».

У лісьце журналістцы з нагоды Дня Волі выказваецца салідарнасьць і падтрымка:

«Мы з надзеяй сачылі за вашым грамадзянскім пратэстам супраць ходу і вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і былі абураныя сьведчаньнямі жорсткіх мераў супраць Вас з боку міліцыі і КДБ. Мы ўважліва і занепакоена чытаем навіны пра палітычную сытуацыю ў Беларусі і хацелі б запэўніць Вас, што ў гэты цяжкі час мы думаем пра Вас і Вашых блізкіх і плянуем і ў далейшым зьвяртаць увагу міжнароднай супольнасьці на парушэньне асноўных правоў чалавека і грамадзяніна ў Вашай краіне. Мы ўжо доўгі час спрабуем ўзмацніць міжнародны ціск дзеля вызваленьня несправядліва зьняволеных, а таксама для спыненьня перасьледу і крыміналізацыі апазыцыі. Перасьлед за палітычныя погляды і нядопуск у турмы адвакатаў і лекараў мы лічым абсалютна несумяшчальным з асноўнымі прынцыпамі дэмакратыі і прававой дзяржавы», гаворыцца ў лісьце.

Натальля Радзіна сказала: «Я, канечне, рада, што выказваецца салідарнасьць. Я цяпер знаходжуся ў ссылцы ў Кобрыне і працягваю сваю працу. І салідарнасьць для мяне вельмі важная».

Каментары

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў21

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Усе навіны →
Усе навіны

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў5

Брытанская сістэма СПА аказалася зусім дзіравай3

У доме Джэка Нікалсана заўважылі карціну, падобную да «Евы» Суціна. Што за яна?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў21

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Галоўнае
Усе навіны →