Грамадства99

Лукашэнка: «Захад нас кінуў. І гэта нам дорага каштавала»

«За апошні час мы шмат зрабілі для будавання адносінаў з нашымі заходнімі партнёрамі. <…> Але калі браць у цэлым, я б не сказаў, што мы зрабілі ўсё, на што разлічвалі, і што Захад пайшоў нам насустрач», заявіў кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю Reuters.

«За апошні час мы шмат зрабілі для будавання адносінаў з нашымі заходнімі партнёрамі. Але калі браць у цэлым, я б не сказаў, што мы зрабілі ўсё, на што разлічвалі, і што Захад пайшоў нам насустрач»,

— заявіў 4 мая ў інтэрв’ю агенцтву Рэйтэр Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне аб адносінах Беларусі з Захадам. Вытрымкі з інтэрв’ю апублікаваны 5 мая на сайце інфармацыйнага агенцтва.

«Ёсць добрыя зрухі, але гэта працэс няздзейсненых надзей. Мы чакалі ад Захаду большага», — сказаў ён.

Лукашэнка назваў заходніх палітыкаў «безадказнымі», заявіўшы, што ў якасці крокаў у адказ для паляпшэння адносінаў з Беларуссю Еўрасаюз павінен аднавіць паўнавартасны палітычны дыялог з Мінскам, адмовіцца ад візавых санкцый і вярнуць краіне гандлёвыя прэферэнцыі, якіх яна пазбавілася некалькі гадоў таму з‑за палітычных рознагалоссяў з Захадам.

«Мы зробім роўна столькі крокаў, колькі гатовы зрабіць Захад. Я не магу нават сказаць пра тыя адчувальныя крокі, якія я зрабіў, і Захад нас кінуў. І гэта нам дорага каштавала», — сказаў Лукашэнка.

Каментуючы меркаванне заходніх палітыкаў аб тым, што Беларусь занадта марудна рухаецца па шляху дэмакратычных пераўтварэнняў, а таксама крытыку ў бок Мінска за нежаданне ўвесці мараторый на смяротную кару, кіраўнік беларускай дзяржавы назваў гэтыя абвінавачанні толькі падставай. »Захаду не падабаецца наш курс і цяперашні прэзідэнт. Вось і ўсё. Давайце будзем шчырымі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Каментары9

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →