Грамадства

Органы пракуратуры прапануюць шэраг мер па прафілактыцы ўсіх відаў крадзяжоў

Гэта тэма будзе абмяркоўвацца 30 сакавіка на каардынацыйнай нарадзе ў пракуратуры Мінскай вобласці.

Як паведаміў журналістам начальнік аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Мінскай вобласці Рыгор Самойлік,

пракуратура ініцыюе

абсталяванне дамоў, што будуюцца, і дзейных жылых дамоў сістэмамі відэаназірання за пад’ездамі і дваровымі тэрыторыямі, абсталяванне новых ахоўных стаянак, устаноўку на катэджы, што будуецца, сігналізацый, якія паведамляюць уладальніку аб пранікненні на аб’ект шляхам перадачы SMS.

Самым эфектыўным спосабам супрацьдзеяння крадзяжам Рыгор Самойлік

называе здачу розных памяшканняў, жылля пад ахову супрацоўнікам дэпартамента аховы МУС.

У Мінскай вобласці гэтай паслугай ахоплена каля 12,5 тыс. аб’ектаў. За год іх колькасць узрасла на 630.

Прадстаўнік абласной пракуратуры звярнуў увагу на тое, што ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам склады ядахімікатаў, гаруча‑змазачных матэрыялаў абавязкова павінны быць пад пазаведамаснай аховай. Аднак на практыцы атрымліваецца, што ў сельгаспрадпрыемства няма на гэта сродкаў, і аб’екты з дарагім змесцівам ахоўваюцца сіламі самога СВК без ліцэнзіі на ахоўную дзейнасць, што з’яўляецца парушэннем. Дапамогу ў вырашэнні гэтага пытання, паводле слоў Рыгора Самойліка, сельскагаспадарчым прадпрыемствам павінны аказваць органы выканаўчай улады на месцах, якія распараджаюцца мясцовымі бюджэтамі.

Начальнік аддзела пракуратуры таксама паведаміў, што на тэрыторыі вобласці знаходзіцца каля паўтары тысячы садаводчых таварыстваў, і толькі каля тысячы з іх маюць вартаўнічую ахову. У 2009 годзе з дачных домікаў было ўчынена каля 1.200 крадзяжоў, што прыкладна на 300 менш, чым год таму. Выкрыццё такіх злачынстваў у 2009 годзе дасягнула практычна 50%, павялічыўшыся больш чым на 10% у параўнанні з 2008 годам. Найболей складаная сітуацыя з крадзяжамі назіраецца ў Смалявіцкім, Дзяржынскім і Мінскім раёнах, там, дзе найбольшая колькасць садаводчых таварыстваў. Для барацьбы са злодзеямі тут створаны спецыяльныя мабільныя групы міліцыі.

Каментары

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM6

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM6

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →