Улада11

Сяргей Мартынаў: «Хто не рызыкуе, той не здабывае нафту»

Міністр замежных спраў пра выбар Венесуэлы: «Мы не мянялі вектар, але мы не можам пакінуць краіну без нафты».

Пашырэнне супрацоўніцтва з Венесуэлай не з’яўляецца спробай адысці ад Расіі, заявіў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў у інтэрв’ю праграме «Выбар+» тэлеканала АНТ 25 сакавіка.

«У глабальнай «вёсцы» трэба старацца мець сувязі на ўсіх канцах гэтай вёскі, што беларуская знешняя палітыка і робіць, — сказаў Мартынаў. — Вядома, Расія бліжэй. І наша праца ў Венесуэле на гэтыя тэмы [здабычы нафты і газу] не азначае, што мы спрабуем адысці ад свайго натуральнага саюзніка, ад свайго асноўнага саюзніка, ад свайго прынцыповага саюзніка да важнага стратэгічнага партнёра, але размешчанага недзе на краі свету».

Зазначыўшы, што «мы не мянялі вектар», кіраўнік МЗС заявіў:

«Мы не можам пакінуць краіну без нафты. І адпаведна, мы шукаем нафту там, дзе яна ёсць і дзе ў нас ёсць магчымасць доступу да яе, і ёсць камфортныя ўмовы.

І вось тут ёсць Венесуэла, з якой гэтыя рэчы ўсе прапрацаваны, у тым ліку падчас візіту прэзідэнта».

Мартынаў зазначыў, што на працягу многіх гадоў »Беларусь, яе кіраўніцтва, прэзідэнт перш за ўсё, ставілі пытанне аб тым, што мы хацелі б здабываць у нашай суседкі Расіі, мы хацелі б здабываць газ у нашай суседкі Расіі».

«У ідэале сітуацыя, якую мы бачылі, — гэта, скажам, здабыча сіламі Беларусі, — а Беларусь мае гэтыя сілы і сродкі, мы ж некалі разам з астатнім Савецкім Саюзам асвойвалі Цюмень і Заходнюю Сібір, нафтавыя радовішчы — у ідэале мы маглі б там здабываць 8—10 млн. тон нафты, пэўную колькасць газу — здабываць сваімі намаганнямі, вядома, у цеснай кааперацыі з Расіяй. Пастаўляць яе сюды, а астатнюю колькасць нафты або газу закупляць у Расійскай Федэрацыі», — заявіў міністр.

«Але свет іншы раз бывае далёкі ад ідэалу, — прадоўжыў ён, — і мы знаходзімся ў сітуацыі, калі, нягледзячы на неаднаразовыя прапановы і звароты з нашага боку аб тым, каб мы атрымалі адэкватны па ступені камфортнасці, скажам так, доступ да нафтавых і газавых рэсурсах Расіі — ну, на ўзаемавыгадных, вядома, падставах, мы не просім аб дабрачыннасці, —

але, на жаль, гэтыя просьбы не завяршыліся станоўчым вынікам».

«Мы прыходзім у Венесуэлу не таму, што ў нас добрыя палітычныя адносіны з Венесуэлай, — падкрэсліў Мартынаў. — Мы прыходзім туды, таму што ў нас канкурэнтаздольныя паслугі ў сферы разведкі нафты, здабычы нафты і сервісных работ, звязаных са здабычай нафты. Калі мы не былі там канкурэнтаздольныя, пры ўсіх нашых добрых адносінах паміж Беларуссю і Венесуэлай мы б не змаглі там працаваць. А мы там працуем ужо два ці тры гады, на гэтай тэме, мы пашыраем дыяпазон нашых работ, мы павялічваем колькасць нафтавых актываў, якія нам дае Венесуэла, дзякуй ёй за гэта.

Яна да нафтавых актываў прыбавіла зараз газавыя актывы, таксама дзякуй ёй за гэта, на камфортных для нас умовах».

Што да адлегласці, кошту фрахту і г.д., «пра якія так шмат звону, выбачайце за выраз, у сродках масавай інфармацыі, — гэта ўсё яшчэ адкрытыя пытанні», зазначыў Мартынаў. «Менавіта таму арыенціровачна ў маі будзе праведзена першая пробная, праўда, дастаткова буйная пастаўка венесуэльскай нафты на нашы нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы», — сказаў ён, пагадзіўшыся, што »ў вядомай ступені» гэта будзе разведка боем.

«Ёсць пэўная рызыка, а хто не рызыкуе, той не здабывае нафту», — рэзюмаваў міністр.

Каментары1

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага9

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Джо Байдэн ухваліў пастаўкі ва Украіну супрацьпяхотных мін1

У Гродне ў лістападзе зацвіла ружа3

Выявілася, «Аземпік» яшчэ і лечыць ад алкагалізму1

Кітайскае судна адключыла перадатчык даных за некалькі гадзін да абрыву кабеля ў Балтыйскім моры2

У беларускіх турмах знаходзяцца трое грамадзян Эстоніі

Украінцаў спыталі: перамовы з магчымай стратай тэрыторый ці вайна да перамогі? Вынікі свежага апытання15

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці4

Эксперт назвала адзін крытэрый, на які важна звярнуць увагу пры выбары кватэры на другасным рынку2

ЗША пракаментавалі новую ядзерную дактрыну Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага9

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →