Грамадства22

Гандлёвы дом «На Нямізе» чакаюць змены

Гандлёвы дом «На Нямізе» чакае мадэрнізацыя. Пра гэта Мінск-навінам расказала першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

Фота: Мінск-навіны

— Максімальна займаемся мадэрнізацыяй унутры гандлёвых аб'ектаў, імкнучыся іх не зачыняць, тым самым мінімізуючы дзелавыя страты для іх, — адзначыла госця праграмы. — У ГУМе ўжо адрамантавалі першы паверх, рухаемся далей. Займаемся кожным узроўнем, каб яго абнавіць, зрабіць больш сучасным і камфортным для пакупнікоў.

Гандлёвы дом «На Нямізе» таксама перажыве мадэрнізацыю, але пачнем з фасада. Затым будзем разглядаць канцэпцыю напаўнення аб'екта.

Яна нагадала, што змяніўся і ЦУМ: у 2023 годзе арганізаваны дадатковы паверх, каб пашырыць асартымент, павялічыць выручку і рознічны тавараабарот.

Універмаг «Беларусь» таксама мадэрнізуецца, абнавілі і ГЦ «Сталіца». Акрамя таго, у снежні 2023-га расчыніў дзверы «Першы Нацыянальны гандлёвы дом».

Каментары2

  • Паржаў, дзякуй
    03.01.2025
    Прыўкрасна. Каб не рэпрэсіі і несправядлівасць, то можна было б жыць.
  • Valadzimir
    04.01.2025
    На ТД "На Нямізе" трэба пачынаць не з фасадаў, а з амаль поўнага дэмантажу, акрамя нешырокага праходу (да масіўных пілонаў) бязглуздай "пешаходнай платформы", якая, як нарэшце ўжо стала абсалютна ясна, ні для чаго не патрэбная, да таго пад ёй цёмна, як у падваротні, і стаіць несупынны страшэнны гул ад праходзячага транспарту. Гэта дазволіла б аднавіць, хаця б часткова, гістарычную забудову з гэтага боку Нямігі.

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс2

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Усе навіны →
Усе навіны

Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула11

Беларус купіў дзіцячы садок, у які сам хадзіў 30 гадоў таму

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі6

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме5

Продажы шампанскага ў свеце падаюць. Прычына — змена звычак і палітычная нестабільнасць5

«Нам казалі: не трэба палявання на вядзьмарак. І некранутым застаўся сапраўдны монстр»3

Вучоныя: больш увагі маці аддае дачцэ. Бацька таксама1

Назіраць за выбарамі ў Беларусь прыедзе швейцарац, якога на радзіме судзілі за фальсіфікацыю выбараў5

Лісы ныраюць у снег з галавой, каб злавіць здабычу. Чаму яны не траўмуюцца?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс2

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Галоўнае
Усе навіны →