Свет

Загінулы пры выбуху Tesla ў Лас-Вегасе быў дзеючым вайскоўцам

Мужчына служыў у элітным армейскім падраздзяленні «Зялёныя берэты».

Пылаючая Tesla Cybertruck. Скрыншот відэа з сацсеткі X

Учора ў Лас-Вегасе (штат Невада, ЗША) перад вежай Трампа ўзарваўся кібертрак Tesla. Аўто было начыненае выбуховымі рэчывамі, адзін чалавек загінуў. Ім аказаўся салдатам дзеючай арміі ЗША, паведамляюць амерыканскія ўлады.

Мужчыну звалі Мэцью Лівельсбергер, піша агенцтва Associated Press. Ён быў членам элітнага армейскага падраздзялення «Зялёныя берэты». «Зялёныя берэты» змагаюцца з тэрарыстамі за мяжой, выкарыстоўваючы нетрадыцыйныя метады. Мужчына служыў у войску з 2006 года. 

У дзень, калі ён узарваўся ў «Тэсле, Мэцью быў у адпачынку. Ён жа і падазраваны па гэтай справе.

Сем чалавек, якія знаходзіліся паблізу ад кібертрака, атрымалі нязначныя траўмы ў выніку выбуху.

Генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск заявіў у сацсетцы X: «Цяпер мы пацвердзілі, што выбух быў выкліканы вельмі вялікім феерверкам і/або бомбай, якую перавозілі ў кузаве арандаванага кібертракера, і не мае дачынення да самога транспартнага сродку».

Каментары

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі26

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Протас стаў першай зоркай матча «Вашынгтона»1

Вучоныя адкрылі новы тып дыназаўра, падобнага да Т-Рэкса, які лічыўся страчаным2

Як Вашынгтон рыхтуецца да інаўгурацыі 47-га прэзідэнта ЗША ФОТА2

У ЗША перастаў працаваць TikTok1

Сын заснавальніка БелаПАН стварыў з сябрамі стэндап-клуб. Пагутарылі з Янам Ліпаем пра яго жыццё і бацьку2

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы16

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска8

Трамп рыхтуецца да масавых дэпартацый нелегальных мігрантаў9

«Не кантачце з экстрэмістамі». Як людзі праходзяць праз перадвыбарчыя праверкі сілавікоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі26

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →