Імпічмент ініцыявала галоўная апазіцыйная партыя.
Парламент Паўднёвай Карэі абвясціў імпічмент в.а. прэзідэнта Хан Док Су, галасаванне прайшло ў пятніцу. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Дэмакратычная партыя ўчора прыгразіла ініцыяваць імпічмент Хана, калі ён неадкладна не ўхваліць прызначэнне канстытуцыйных суддзяў. Парламент прагаласаваў за трох кандыдатаў у чацвер, але яны яшчэ не былі афіцыйна прызначаныя Ханам. Раней ён заявіў, што не будзе прызначаць суддзяў, пакуль кіруючы і апазіцыйны лагеры не прыйдуць да палітычнага кампрамісу.
«Стала ясна, што прэм'ер-міністр і в.а прэзідэнта Хан Док Су не мае ні кваліфікацыі, ні волі для абароны Канстытуцыі», — заявіў лідар фракцыі Дэмакратычнай партыі ў парламенце Пак Чхан Дэ.
14 снежня парламент Паўднёвай Карэі ў выніку галасавання падтрымаў імпічмент прэзідэнту краіны Ён Сок Ёлю.
Каментары