«Астан Віла» (Бірмінгем) праяўляе цікавасць да паўабаронцы «Штутгарта» і зборнай Беларусі Аляксандра Глеба, паведамляе Tribalfootball.
Беларускі футбаліст, правы на якога належаць «Барселоне», незадаволены адсутнасцю дастатковай гульнявой практыкі і ўжо заявіў, што гэты сезон будзе для яго ў нямецкім клубе апошнім.
Хаўбек таксама даў зразумець, што хацеў бы вярнуцца ў «Барселону» і прабіцца ў асноўны склад каталонцаў.
Глеб мае досвед выступленняў у Англіі — у 2005 — 2008 гадах ён абараняў колеры лонданскага «Арсенала».
Каментары