Падазраваны ў арганізацыі нападу на паплечніка Навальнага атрымаў прытулак у Польшчы на падставе ліста ад «Хартыі 97»
Расійскі юрыст Анатоль Бліноў, які знаходзіцца ў Польшчы пад арыштам па справе аб арганізацыі нападаў на паплечніка Аляксея Навальнага Леаніда Волкава і іншых расійскіх апазіцыянераў, у 2023 годзе атрымаў там палітычны прытулак. Гэта вынікае з перапіскі Блінова і бізнэсмена Леаніда Неўзліна, якую вывучыла «Медиазона». У гэтай справе, як аказалася, ёсць і беларускі след.
Адвакат Багаміл Зыгмунт пацвердзіў журналістцы ізраільскага выдання Haaretz Лізе Разоўскі, што Бліноў атрымаў статус уцекача ў пачатку верасня 2023-га.
Паводле ягоных слоў, падставай для гэтага сталі два данаты на карысць заснаванага Навальным Фонда барацьбы з карупцыяй (ФБК) і ліст ад беларускага выдання «Хартыя 97».
Зыгмунт паведаміў, што ў чэрвені 2023 года Бліноў перавёў ФБК 10 тысяч даляраў. Леанід Волкаў сказаў «Медиазоне», што ФБК было вядома пра гэтыя пераводы, паколькі ў выпадку ахвяраванняў на сумы ад 5 тысяч даляраў фонд абавязаны дасылаць адпраўніку асобны ліст для падатковай службы. Інфармацыю пра данаты Блінова, з ягоных слоў, перадалі польскаму следству разам з перапіскамі.
Атрыманне прытулку ў Польшчы абмяркоўвалася ў перапісцы Блінова з Неўзліным, на аснове якой ФБК апублікаваў сваё расследаванне пра напад на Волкава.
«Медиазона» вывучыла гэты архіў перапіскі, а матэрыял з яго аналізам абяцае апублікаваць 27 лістапада.
Нагадаем, што 12 верасня ФБК выпусціў расследаванне, што былы саўладальнік кампаніі ЮКОС Леанід Неўзлін заказаў замах на паплечніка Аляксея Навальнага Леаніда Волкава ў сакавіку 2024 года. Згодна з расследаваннем, Неўзлін даручыў арганізаваць напад Анатолю Блінову.
Неўзлін у адказ на расследаванне заявіў, што яшчэ 5 жніўня накіраваў заяву ў літоўскую паліцыю. Сутнасць заявы заключаецца ў тым, што юрыст Бліноў «правакацыйна спрабаваў стварыць уражанне», што за нападам на Волкава стаіць Неўзлін. Праўдзівасць апублікаваных ФБК перапісак Неўзлін не аспрэчваў і пацвердзіў знаёмства з саўдзельнікам нападу.
Абвінавачаныя ў нападзе на Леаніда Волкава могуць выйсці пад заклад
Да арганізацыі нападу на Волкава датычны былы паліцыянт з Латвіі. Цяпер ён уцёк у Расію
Стала вядома, у чым падазраюць беларуса, затрыманага за напад на расійскага апазіцыянера Волкава
«Неўзлінгейт»: літоўскі палітолаг знайшоў агульнае паміж нападам на расійскіх апазіцыянераў і правакацыямі супраць беларусаў
У Польшчы арыштавалі меркаванага арганізатара нападу на расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава
Каго з беларускай апазіцыі падтрымлівае расійскі мільянер Неўзлін?
Абвінавачаны ў замаху на Волкава мільярдэр Неўзлін звярнуўся ў літоўскую паліцыю
Каментары