Джон Альфрэд Тынісвуд памёр у доме састарэлых у Вялікабрытаніі, піша Mirror.
Тынісвуд нарадзіўся 26 жніўня 1912 года, у той жа год, калі затануў «Тытанік». Мужчына перажыў вялікую колькасць тэхналагічных дасягненняў і казаў, што «свет паменшыўся, пасля таго як самалёты сталі спосабам перамяшчэння па ім».
У красавіку 2024 года яго прызналі доўгажыхаром і ўнеслі ў Кнігу рэкордаў Гінеса. У яго засталася дачка, чацвёра ўнукаў і трое праўнукаў.
Да Тынісвуда самым старым мужчынам у свеце лічыўся Хуан Вісэнтэ Перэс Мора — жыхар Венесуэлы. У красавіку гэтага года ён памёр ва ўзросце 114 гадоў.
Цяпер жа статус найстарэйшага мужчыны свету пасля Тынісвуда мае пераняць Хасіна Левіна Ферэйра з Бразіліі. Ён нарадзіўся 3 красавіка 1913 года, то-бок яму цяпер 111 гадоў і 237 дзён.
Каментары