Грамадства33

«Такой колькасці пацярпелых яшчэ не было». Каля тысячы беларусаў заплацілі грошы, але помнікі на магілках іх родных так і не зʼявіліся

Сотні людзей па ўсёй краіне так і не дачакаліся замоўленых помнікаў, як і грошай, якія былі выплачаныя наперад. Сума ўрону па 81 пададзенай заяве ў ДФР складае 612 тысяч рублёў. Але пацярпелых значна больш — гаворка ідзе амаль пра тысячу чалавек. І, па некаторых падліках, сума страт можа складаць больш як $2,5 млн, піша Onliner.

«Студыя Граніту РГ» (былы «Рытуал Граніт») вырабляла па 160—170 помнікаў за месяц. Заказаў брала яшчэ больш, таму магутнасцей на іх выраб не хапала чыста фізічна. Па сцвярджэнні следства, менавіта гэтая фірма абʼяднала ў сабе ўсе прыкметы «паспяховага» бізнэсу: дырэктар — намінальны, заснавальнікі — фіктыўныя, зарплата — у канвертах, рэальны кіраўнік — падазраваны і абвешчаны ў крымінальны вышук па старых справах Сяргей Рудэнка.

Схема была такой: узяць з кліента перадаплату, усімі праўдамі і няпраўдамі адцягваць тэрміны, адначасна выводзіць сродкі з рахункаў і ў патрэбны час ліквідавацца.

Пацярпелыя запэўніваюць, што «Студыя Граніту РГ» — самая буйная сетка па вырабе помнікаў з дзясяткамі офісаў і пунктамі продажу па ўсёй краіне. Сучасны сайт, такія ж навароты ў дызайне макетаў і вытворчасці, сэрвіс, усмешлівыя і пачцівыя менеджары, увага да дэталяў, бясплатная кава ў офісе, добрыя водгукі ў інтэрнэце, рэклама ў газетах і шэрагу іншых СМІ — усё гэта падкупляла тысячы беларусаў. Кліентаў не бянтэжылі ні цана, вышэйшая за сярэднюю на рынку, ні дзіўныя пункты ў дагаворах.

Ірына заказвала помнік мужу яшчэ ў маі, тады ж заключыла дамову з «Рытуал Гранітам» і аплаціла поўны кошт — крыху больш за 19 тысяч рублёў. Тэрмін увесь час пераносіўся, і, калі верыць апошняму дакументу, помнік Ірыне павінны былі прывезці праз 10 дзён. Але фірмы ўжо няма.

— Заўтра, паслязаўтра — так працягвалася да восені, а потым званок: вам залілі падмурак. І сапраўды, стары помнік знеслі, бетон залілі. Але ўстаноўку перанеслі на наступны год: нібыта моцна загружана вытворчасць. Я падпісала дадатковае пагадненне, помнік павінны былі паставіць праз 10 дзён…

Вольга доўга вывучала прапановы канкурэнтаў і помнік для бацькоў выбірала прыгожы. Зʼездзіла ў некалькі офісаў пад брэндам RG. Усюды выставачныя экспанаты — прыгожыя. Але некаторыя пункты дамовы, як пеня ў выпадку неаплаты за два дні і рашэнне аб пераносе тэрміну ў аднабаковым парадку, збянтэжылі. «Усё ж каранавірус быў, заказаў шмат, зразумейце наша становішча», — запэўнівалі менеджары Вольгу, і тая заключыла са «Студыяй Граніту РГ» дагавор, згодна з якім у кастрычніку помнік павінны былі цалкам вырабіць.

Пра тое, што ёсць падвох, дзяўчына даведалася ад мантажніка, які распавёў, што яму паўгода не плацяць заробак. Але было ўжо позна.

— Я аплаціла 70% усёй сумы, гэта 4000 рублёў. У ліпені прыйшло паведамленне, што тэрмін пераносіцца на сакавік 2023 года, і я паехала ў офіс разбірацца. Сустрэлася з менеджарам, але падпісваць пагадненне аб пераносе тэрміну не стала. І мяне працягвалі карміць абяцанкамі. Кліентаў яшчэ ў лютым пераконвалі, што ў іх усё добра, прымалі замовы і бралі грошы, а ў сакавіку ўжо ўсё, падалі на ліквідацыю.

Такіх гісторый набярэцца яшчэ 500, а то і болей

— З гэтай фірмай у нас было некалькі судовых разглядаў: то тэрмін зацягнуты, то якасць «не вельмі». Суд заўсёды станавіўся на бок пацярпелых. Але з канца лістапада — пачатку снежня мінулага года колькасць зваротаў да нас каласальна павялічылася. Пасыл ва ўсіх аднолькавы: «Рытуал Граніт» сышоў у ліквідацыю, а «Студыя Граніту РГ» не выконвае ўзятыя на сябе абавязальніцтвы, — распавядае Наталля Гурневіч, юрысконсульт Рэгіянальнага таварыства абароны правоў спажыўцоў.

— Шаснаццатага сакавіка, калі стала вядома, што і другая кампанія сыходзіць у ліквідацыю, нам абарвалі тэлефон. Сотні людзей тэлефанавалі штодзень.

На сёння створана група пацярпелых, зараз там каля 700 чалавек. Думаем, што тысяча — гэта мінімум, які нас чакае. Сярэдняя цана помніка — 8—9 тысяч беларускіх рублёў. Перамножце гэтыя лічбы — атрымаеце прыкладную суму шкоды. Але яшчэ ёсць работнікі, якім павінны выплаціць па 15 тысяч рублёў, пастаўшчыкі, арэндадаўцы.

За ўвесь час маёй працы такой колькасці пацярпелых яшчэ не было, — гаворыць яна.

Што засталося ад бізнэсу?

Сёння тэлефоны супрацоўнікаў адключаны, вітрыны зняты, офісы не працуюць. Шаснаццатага сакавіка фірма падала на ліквідацыю, загадзя прадаўшы абсталяванне з вытворчасці.

Сам завод, участак, якая-ніякая аргтэхніка, гранітная галька, інструменты і аўтамабілі, на якіх вывозілі апошняе, — усю гэтую маёмасць вось-вось ацэняць і выставяць на таргі. Здзелка дапаможа вярнуць хоць нейкія грошы пацярпелым.

 Грошы сыходзілі ў Варшаву

Сяргей Рудэнка яшчэ ў маі паспеў зарэгістраваць арганізацыю пад брэндам RG у Польшчы. На сайце ўсё як і раней: скідкі, акцыі, фота з беларускай вытворчасці, гатовыя працы і новая калекцыя. Ужо і офіс продажу працуе.

Вядома, што з сярэдзіны лістапада «Студыя Граніту РГ» у «мэтах аператыўнага і якаснага выканання вырабу» пераводзіла поўныя сумы заказу ў Варшаву. Ідэя на старце выглядае эканамічна правальнай: у адну фуру змяшчаецца 14—16 помнікаў, каб закрыць 600 заказаў, трэба спакаваць, загрузіць, прыгнаць, разгрузіць дзясяткі грузавікоў. Рабілася гэта для паскарэння вытворчасці або грошы папросту выводзіліся з краіны — пытанне рытарычнае.

Ад поспеху да пахавання ўласнага бізнэсу

На рынку рытуальных паслуг гэта прадпрыемства хоць і не называлі «самым-самым», але лічылі дастаткова моцным гульцом. Але пра тое, што гэтая піраміда абрынецца, здагадваліся многія, асабліва тыя, хто асабіста працаваў з Рудэнкам. 

Каб зразумець, чаму ўсё так скончылася, варта звярнуць увагу на тое, як усё пачыналася. У 2013 годзе Сяргей стварае фірму «АўтаТрэйдЛізінг». Кантора займалася лізінгам і выдавала кабальныя пазыкі насельніцтву: узяў 400 рублёў — павінен аддаць 2400. Ужо тады заснавальнік займаўся падатковым махлярствам у асабліва буйным памеры — за што ў 2021 годзе на яго і завялі крымінальную справу, а ў 2022-м — яшчэ адну, за злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі (частка 3 артыкула 424 КК).

Але ў Сяргея, апроч фінансавых ведаў, яшчэ добра развіта інтуіцыя. Злавіць яго так і не ўдалося: за месяц да завядзення справы ён са сваёй сямʼёй зʼехаў ва Украіну, а затым перабраўся ў Польшчу. Адтуль і вёў справы па помніках.

Пакуль справы ў «АўтаТрэйдЛізінга» ішлі добра, у 2017 годзе сумесна з братам Аляксандрам Сяргей адкрыў новую юрыдычную асобу — «Рытуал Граніт». Па дакументах фірму аформілі на бацьку. І браты сапраўды займаліся вырабам надмагілляў і іх усталёўкай. Крок за крокам яны раскручваліся, адчынялі офісы ў рэгіёнах, абзавяліся ўласнай вытворчасцю, аўтапаркам і правялі рэкламную кампанію. У верасні «Рытуал Граніт» сышоў у ліквідацыю. Цяпер гэтая ж кампанія, з тымі ж супрацоўнікамі, кліентамі і шыльдай называлася «Студыя Граніту РГ», толькі аформлена яна ўжо на маці братоў.

Што было далей, вядома: замовы працягвалі паступаць, хаця выканаць іх у тэрмін было нерэальна, а зарплата супрацоўнікам не плацілася. Цярпенне работнікаў лопнула, і ў канцы лістапада вытворчасць спынілася. Менеджар піша лісты з пераносамі тэрмінаў на вясну, працягваючы пры гэтым браць заказы і грошы ад новых кліентаў да лютага.

Высвятленнем усіх абставін займаецца ДФР. Трыццаць першага сакавіка Генеральнай пракуратурай па матэрыялах ДФР у дачыненні да Сяргея Рудэнкі заведзена крымінальная справа па артыкуле «Махлярства ў асабліва буйным памеры» (частка 4 артыкула 209 КК).

Звязацца з самім Сяргеем, як і з яго сваякамі, якія ахвотна згаджаліся стаць заснавальнікамі ў яго фірмах, у журналістаў не выйшла: нумары недаступныя, на паведамленні яны не адказваюць.

Каментары3

  • ром
    06.04.2023
    Помник за 7500$ 😁 добра живуть пры Лукашэнку
  • Паветра
    06.04.2023
    ром, не стоит считать чужие деньги, особенно если они честные. Для кого-то, родители - это одна из самых больших ценностей в жизни. Я уже 5 лет на хороший памятник деньги собираю, можно и себе в чем то отказать.
  • ром
    06.04.2023
    Паветра, как соотнести ценность-родители и памятник????
    собирай! надеюсь и тебя обманут!

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне8

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі19

У чатырох дамах Мінска ўвялі каранцін. Што такое?

Генпракуратура абяцае не караць аўтара роліка ў тыктоку, калі «экстрэмісцкі» рэсурс выкарыстае гэта відэа2

Кітайцы вырабілі рэальны самалёт-невідзімку. Гэта можа мець наступствы для балансу сілаў15

Міхаіл Гуцэрыеў пацвердзіў нацыяналізацыю «Слаўкалія» і сказаў пра «завісанне» сваіх паўмільярда даляраў3

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі14

Стрыжак: Улады рыхтуюць правакацыі з удзелам рэпрэсаваных, скіраваныя на зніжэнне даверу да «Байсола»10

«Смурод невыносны». У доме ў цэнтры Барысава прарвала каналізацыю — два гады таму там быў капітальны рамонт4

Што хаваецца за «смелымі пытаннямі» студэнтаў Лукашэнку?22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне8

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →