Міністр абароны Ізраіля паабяцаў, што атака на Іран будзе «смяротнай, дакладнай і нечаканай»
Ізраільская Рада бяспекі сёння абмяркуе магчымы ўдар у адказ па Іране.
Пасяджэнне запланаваў прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньягу. Паводле інфармацыі журналістаў, кіраўнік урада патрабуе адабрэння Рады бяспекі для прыняцця канкрэтных рашэнняў аб ваенным адказе на дзеянні Тэгерана, піша Bild.
На мінулым тыдні Іран выпусціў па Ізраілі каля 200 ракет, аднак гэтая атака не прывяла да значных разбурэнняў. Акрамя таго, урад у Тэгеране актыўна падтрымлівае тэрарыстычную арганізацыю «Хезбала» ў Ліване і еменскіх хусітаў, якія рэгулярна атакуюць Ізраіль.
«Любы, хто паспрабуе нашкодзіць дзяржаве Ізраіль, заплаціць сваю цану. Наша атака на Іран будзе смяротнай, дакладнай і нечаканай», — заявіў міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант.
Напярэдадні Нетаньягу ўпершыню за апошнія два месяцы пагаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Верагодна, размова якраз была прысвечана магчымаму ўдару Ізраіля па Іране.
Каментары
Но потом.