Свет

Албанія пачала прадметныя перамовы аб уступленні ў Еўрасаюз

Прадстаўнікі Бруселя і Тыраны 15 кастрычніка сустрэліся ў Люксембургу для абмеркавання пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у прыватнасці адносна вяршэнства закона ў Албаніі. Тым самым праз больш чым два гады пасля пачатку дыялогу аб уступленні Албаніі ў ЕС пачаліся перамовы па сутнасці. 

Від на сталіцу Албаніі Тырану. Фота: freepik.com

«Мы падрыхтуем Албанію да ўступлення ў ЕС да 2030 года», — паабяцаў прэм'ер-міністр краіны Эдзі Рама. 

«Любая альтэрнатыва членству ў ЕС будзе азначаць адмову ад выбранага намі ладу жыцця», — перакананы албанскі прэм'ер.

Вайна Расіі ва Украіне паказала, «што Заходнія Балканы патрэбныя для больш моцнага Еўрапейскага Саюза, у той жа час і самі Заходнія Балканы маюць патрэбу ў далучэнні да Еўрапейскага Саюза», — падкрэсліў ён.

Албанія падала заяўку на сяброўства ў ЕС у 2009 годзе, адразу пасля ўступлення ў НАТА. Першая міжурадавая канферэнцыя па перамовах аб уступленні адбылася ў ліпені 2022 года.

На працягу доўгага часу зрухі ў гэтым пытанні ўвязваліся з прагрэсам у еўраінтэграцыі Паўночнай Македоніі, аднак сёлета у верасні краіны ЕС адмовіліся ад гэтай практыкі, таму перамовы атрымалі новы імпульс. 

Каментары

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Астапеня ацаніў, колькі беларусаў падтрымлівае бел-чырвона-белы сцяг25

Генпракуратура хоча вярнуць у Беларусь Крыж Ефрасінні Полацкай, слуцкія паясы і сані Напалеона14

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак3

Стане яшчэ халадней. Але дзякуй, што пакуль без снегу2

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →