Грамадства2727

Франак Вячорка аддае свой гадзіннік на дабрачынны аўкцыён

Франак Вячорка распавёў на «Еўрарадыё», што ахвяраваў свой дарагі гадзіннік на дабрачынны аўкцыён, грошы з якога пойдуць на падтрымку палітвязняў. Чакаецца, што аўкцыён пройдзе праз пару месяцаў. 

 У красавіку на «Белсаце» Вячорка расказаў пра свой гадзіннік Omega Seamaster Planet Ocean коштам 5-9 тысяч даляраў:

«Мне яго падараваў чалавек, які вельмі шмат спрычыніўся да беларускай справы. Займаўся і да 2020 года, і пасля 2020-га адраджэннем беларускіх мясцінаў. Многія яго ведаюць таксама. Ну ён, напэўна, пабачыўшы, што ў мяне няма гадзінніка, проста зняў свой з рукі і сказаў: вось табе, каб хутчэй вярнуцца ў Беларусь».

Гісторыя нарабіла шмат шуму. Гадзіннік Вячоркі зачапіў нават Лукашэнку. 

Дарадца Святланы Ціханоўскай адрэагаваў на скандал у сацсетках.

Франак Вячорка запэўніў, што ў тым факце, што невядомы бізнэсмен падарыў яму дарагі гадзіннік, няма карупцыйнага складніку. «Гэта было яшчэ да таго, як з’явіліся ўсе офісы і кабінеты. Чалавек [, які дарыў,] не жыве ў Беларусі, не вядзе там бізнэсу, і ніяк гэта не звязана з лабіраваннем інтарэсаў», — напісаў ён у каментарах у фэйсбуку.

Пасля розгаласу ён вырашыў прадаць гадзіннік праз аўкцыён. 

Аўкцыён адбудзецца ці падчас другога марафона салідарнасці з палітвязнямі, ці падчас эстафеты салідарнасці, якую ладзяць Народныя амбасады Беларусі і Кааліцыя хуткай гуманітарнай дапамогі. Плануецца, што гэта адбудзецца праз пару месяцаў. 

Каментары27

  • Гарбунова
    27.08.2024
    На выручаныя з маратонц сродкі арганізуем Батальёну Эміліі Плятэр, на ПКК надзеі няма, трэба браць вызваленьне ў нашыя рукі
  • Жвір
    27.08.2024
    Ай, дарэмна. Аддаў бы што іншае, а не гадзіннік, бо той ужо зрабіўся добрым раздражняльнікам тупагаловых. Таму гадзіннік трэ было б насіць, і ўсяк яго дэманстраваць.
  • Hooch
    27.08.2024
    Я б на ягоным месцы так не рабіў. Лічыць чужыя грошы, калі няма сваіх непрыгожа. Калі яму той гадзіньнік падаравалі дык хай бы насіў. Урэшце навошта яму такі дарагі?, каб паказваць свой статус і няма ў гэтым нічога кепскага. А так атрымліваецца, што ён прачнуўся пад узьдзеяньнем грамадзкае думкі. Гэта ўсё сьведчыць аб тым, што ў "нашых" людзей яшчэ ссны камунізм у галовах.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы51

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →