Школьнік-квадробер залез на дах бацькоўскай машыны — ім зацікавілася міліцыя
З бацькамі правялі размову.
У сеціве з'явілася відэа, на якім квадробер (той, які імітуе паводзіны жывёлы) залез на дах аднаго з аўтамабіляў.
Ролікам зацікавілася міліцыя, сілавікі вылічылі, хто хаваўся пад маскай.
Квадробер аказаўся непаўналетнім навучэнцам мінскай гімназіі. Ён забраўся на дах машыны, якая належыць яго бацькам.
Міліцыянеры правялі з бацькамі хлопчыка прафілактычную гутарку. А цяпер праводзіцца і дадатковая праверка.
Каментары