Вайна55

Зяленскі распавёў Генасамблеі ААН, якога «рэальнага міру» хоча Украіна

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў час выступлення на Генасамблеі ААН у Нью-Йорку настойваў на справядлівым міры ва Украіне ў адпаведнасці з яго «формулай міру», піша «Еўрапейская праўда».

У сваёй прамове Зяленскі выклаў асноўныя пункты таго, якім ён бачыць дасягненне міру.

«Мы павінны аднавіць ядзерную бяспеку, выкарыстанне энергіі як зброі павінна спыніцца, мы павінны гарантаваць харчовую бяспеку, мы павінны вярнуць дадому ўсіх нашых захопленых салдат і грамадзянскіх, верагодна, дэпартаваных у Расію. Мы павінны выконваць Статут ААН і гарантаваць наша права, права Украіны на тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт, так, як мы гэта робім для кожнай іншай дзяржавы», — сказаў Зяленскі.

«Мы павінны вывесці расійскія акупацыйныя войскі, што пакладзе канец баявым дзеянням ва Украіне. Мы павінны прыцягнуць вінаватых у ваенных злачынствах да адказнасці… Мы не павінны дапусціць другога ці падобнага да гэтага расійскага ўварвання.

Мы павінны дакладна даць зразумець: вайна скончылася. Гэта — «формула міру». Якая з яе частак можа быць непрымальнай для любога, хто прытрымліваецца Статута ААН?» — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Каментары5

  • Миру мир
    25.09.2024
    Хотеть то он хочет, да только на войне все решает сила, победа, а не хотелки. А Украина даже мины делать не может, угробили за 30 лет всю оборонку. Ну, почти всю. А Запад не шибко хочет ввязываться.
  • развал рф
    25.09.2024
    Піцерская гапата, захад у свой час угаманіў бальшавіцкую гапату, угамоніць і піцерскую.
  • Мур мяу
    25.09.2024
    Миру мир , так это же Запад и Рф давали гарантии Украине подписывая Будапештский меморандум, согласно которому Украине передала России большую часть советского вооружения включая ядерное. А сейчас хотят заставить Украину подписать еще один меморандум и мирное соглашение с Рф?

Пуцін заявіў пра змены ў ядзернай дактрыне Расіі, у тым ліку і наконт Беларусі. Вось што вядома13

Пуцін заявіў пра змены ў ядзернай дактрыне Расіі, у тым ліку і наконт Беларусі. Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША павінны выйсці з вайны ва Украіне37

Мінчука затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе». І цяпер судзяць па трох крымінальных артыкулах1

Дом загінулых дзяцей пад Краснаярскам праветрываўся пасля апрацоўкі дыхлафосам3

Дзень народзінаў у Алеся Бяляцкага. Больш за тры гады ён знаходзіцца за кратамі3

Шрайбман даследуе сімптомы беларускасці. Выходзіць новае кіно з айчыннымі селебрыці8

Беларускага добраахвотніка будуць завочна судзіць у «ДНР»6

У Беларусі плануюць зрабіць новы курорт з вельмі глыбокім возерам3

«Беларуснафта» судзіцца за непастаўку абсталявання адразу з некалькімі заходнімі кампаніямі1

Лукша расказаў пра свой удзел у прапагандысцкім фільме «Малады фронт. Кіднэпінг»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра змены ў ядзернай дактрыне Расіі, у тым ліку і наконт Беларусі. Вось што вядома13

Пуцін заявіў пра змены ў ядзернай дактрыне Расіі, у тым ліку і наконт Беларусі. Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →