Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна апавясціла кангрэс, што плануе спісаць доўг Украіны на $4,65 млрд, паведамляе Bloomberg са спасылкай на адпаведны ліст.
Гэтая сума — палова крэдыту на $ 9 млрд, які ЗША далі Украіне ў рамках дадатковага, ухваленага ў красавіку пакета дапамогі ў памеры $ 60 млрд.
У Дзярждэпартаменце лічаць, што спісанне доўгу «дапаможа Украіне атрымаць перамогу, адпавядае нацыянальным інтарэсам Злучаных Штатаў і іх партнёраў па ЕС, G7+ і НАТА», гаворыцца ў лісце.
Гэты крок з'яўляецца часткай больш шырокіх намаганняў Байдэна, які імкнецца накіраваць Украіне як мага больш дапамогі да прыходу ў Белы дом Дональда Трампа. План ужо выклікаў пярэчанні з боку рэспубліканцаў.
Напрыклад, сенатар Рэнд Ползаявіў, што будзе дамагацца галасавання ў верхняй палаце Кангрэса, каб «не даць адміністрацыі Байдэна перакласці адказнасць за доўг Украіны на амерыканскі народ».
Каментары