Свет1010

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах

Былая канцлер Германіі Ангела Меркель, якая кіравала краінай 16 гадоў, раскрыла падрабязнасці сваіх адносін з Дональдам Трампам падчас яго першага тэрміну прэзідэнцтва. Фрагменты мемуараў Меркель, якія хутка выйдуць у свет, апублікавала выданне Die Zeit.

Дональд Трамп і Ангела Меркель. Фота: Francois Mori / AP

У сваіх мемуарах былая канцлер Германіі Ангела Меркель апісвае стыль паводзінаў Дональда Трампа, піша Politico са спасылкай на нямецкае выданне Die Zeit, у распараджэнні якога аказаліся фрагменты мемуараў.

«Трамп аналізаваў усё з пункту гледжання прадпрымальніка, якім быў да палітыкі. У яго менталітэт забудоўшчыка — кожны ўчастак можна было выкарыстоўваць толькі адзін раз. Калі ён яго не атрымліваў, значыць, яго атрымліваў хтосьці іншы. Гэтак жа ён глядзеў і на свет», — піша Меркель.

Паводле слоў былога канцлера, для Трампа ўсе краіны былі адна для адной выключна канкурэнтамі, і поспех адной для яго азначаў няўдачу іншай — ён не верыў у росквіт усіх за кошт супрацоўніцтва.

Меркель у мемуарах прызнаецца, што Трамп для яе быў складаным суразмоўцам. Тая нават звярнулася па параду да Папы Рымскага Францыска, каб даведацца, як лепш паводзіць сябе з амерыканскім прэзідэнтам.

«Не называючы імёнаў, я аднойчы спытала Францыска, як бы ён даў рады з прынцыпова рознымі думкамі сярод уплывовых лідараў», — распавядае Меркель, маючы на ўвазе пагрозы Трампа вывесці ЗША з Парыжскага пагаднення па клімаце 2015 года.

«Францыск адразу мяне зразумеў і адказаў проста: «Гні, гні, гні, але асцярожна, каб не зламаць». Мне спадабалася гэтая метафара. У такім духу я і паспрабавала ў Гамбургу вырашыць сваю праблему з Парыжскім пагадненнем і Трампам», — успамінае Меркель.

Макрон, Меркель і Трамп падчас саміту G-20 у Гамбургу, ліпень 2017 года. Фота: John MacDougall / AP

Значная частка ўспамінаў былога канцлера пра Трампа, як адзначае Die Zeit, тычыцца першай сустрэчы з ім у Белым доме ў сакавіку 2017 года.

«Мы гаварылі на двух розных узроўнях: я аперавала фактамі, ён — эмоцыямі. На мае аргументы ён звяртаў увагу, як правіла, толькі для таго, каб пабудаваць на іх аснове новыя абвінавачванні.

З нашых першых адносін я зрабіла важную выснову: ніякая сумесная праца з Трампам для сусветнага развіцця немагчыма», — падкрэслівае Меркель у мемуарах.

Палітык дадае, што фактар Трампа вымусіў яе публічна заяўляць аб тым, што Еўропа павінна больш актыўна адстойваць свае каштоўнасці і прынцыпы, не спадзеючыся на іншых.

Меркель і Трамп падчас сустрэчы ў Белым доме ў сакавіку 2017 года. Фота: Pablo Martinez Monsivais / AP

Меркель таксама адзначае, што падчас сустрэчы ў сакавіку 2017 года Трамп хацеў даведацца яе меркаванне пра Пуціна.

«Дональд Трамп задаў мне шэраг пытанняў, у тым ліку пра маё ўсходнегерманскае паходжанне і асабліва пра мае адносіны з Пуціным. Ён, відаць, быў вельмі зачараваны расійскім прэзідэнтам. У далейшым у мяне склалася ўражанне, што яго прывабліваюць палітыкі з аўтакратычнымі і дыктатарскімі рысамі», — рэзюмавала Меркель у сваіх мемуарах.

Каментары10

  • ...
    21.11.2024
    З нашых першых адносін я зрабіла важную выснову: ніякая сумесная праца з Трампам для сусветнага развіцця немагчыма», — падкрэслівае Меркель у мемуарах.
    ...
    значыць чарговаму браку двух сясцёр (расеі і германіі) быць. газаправод не дасьць саўраць
  • Ладзік
    21.11.2024
    Хай гэтая штазістка раскажа лепш пра сваё сяброўства з фройндам Владіміром
  • Лол
    21.11.2024
    А Меркель не ўзгадала ў мемумарах, як Трамп змагаўся супраць дамінавання расійскага газа ў ЕС, забараняў Паўночны паток, а Меркель змагалася за Паток і расійскі газ.

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

Нейрасеткі могуць выпадкова выдаць інструкцыю стварэння ядзернай зброі?

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага20

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў9

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →