Грамадства22

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка

Офіс Святланы Ціханоўскай распаўсюдзіў заяву ў сувязі з экстрадыцыяй экс-каліноўца Васіля Верамейчыка з В'етнама ў Беларусь.

«Офіс Святланы Ціханоўскай выказвае рашучы пратэст у сувязі з экстрадыцыяй грамадзяніна Беларусі Васіля Веремейчыка з В'етнама. Гэты крок з'яўляецца часткай працяглай рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі, які не спыняецца перад нічым, каб пераследаваць сваіх апанентаў, у тым ліку тых, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю, а таксама тых, хто абараняе Еўропу ад агрэсіі Расіі», — гаворыцца ў заяве.

ОСЦ звяртае ўвагу, што гэты інцыдэнт падкрэслівае неабходнасць узмацнення міжнароднай абароны правоў чалавека, у тым ліку для тых, хто знаходзіцца пад пагрозай пераследу за сваю палітычную пазіцыю, а таксама для тых, хто актыўна падтрымлівае Украіну ў барацьбе з расійскай агрэсіяй.

Офіс Святланы Ціханоўскай звяртаецца да міжнароднай супольнасці з шэрагам настойлівых заклікаў:

  • Змяніць падыходы да разгляду спраў аб прадастаўленні міжнароднай абароны, надаючы асаблівую ўвагу індывідуальнаму аналізу абставінаў кожнага асобнага выпадку.
  • Разарваць супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях супраць грамадзян.
  • Прыпыніць двухбаковую дамову аб экстрадыцыі і прававой дапамозе з Рэспублікай Беларусь, каб перашкодзіць экстрадыцыі палітычных зняволеных і актывістаў, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі.

Таксама Офіс настойліва рэкамендуе ўсім беларусам, якія знаходзяцца за межамі краіны, быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі, улічваючы магчымыя дзеянні спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі. Каб мінімізаваць рызыку экстрадыцыі, ОСЦ заклікае правяраць сайт pashpart.org і ўваходзіць у кантакт з рэкамендацыямі адносна краін, у якія небяспечна накіроўвацца беларусам, якія апынуліся пад пераследам.

Каментары2

  • Блін
    21.11.2024
    Каші чалавек паехаў у саюзную Лукашэнке такую ж дыктарскую краіну, ён бы яшчэ ў Расію паехаў. Праблемы з нармальнымі краінамі, дык паехаў бы ў нейтральную тыпу Сербіі ці Арменіі. Не, да азіяцкіх камуністаў. Але трэба змагацца за кожную ахвяру лукашыстаў.
  • Лол
    21.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА50

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА6

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

Пяскоў: Крамлю не падыходзіць варыянт замарозкі вайны ва Украіне2

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку41

Перад зімой на Камароўцы зноў з'явіліся грыбы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА50

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →