Грамадства

У Беларусі даражэе праезд па платных дарогах

Новыя тарыфы запрацуюць з 20 верасня.

Для аўтамабіляў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны тарыфы павысяцца так:

  • з €0,101 да €0,114 — калі ў машыны дзве восі;
  • з €0,126 да €0,142 — для машын з трыма восямі;
  • з €0,152 да €0,171 — для транспарту, у якога чатыры восі і больш.

Падаражэюць і электронныя віньеткі:

  • з €18 да €20 — за 15 дзён;
  • з €28 да €31 — за 30 дзён;
  • з €96 да €107 — за год.

Для машын з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна тарыф па факце неаплаты вырасце з €12 да €14, для грузавікоў масай больш за 3,5 тоны — з €32 да €36, пры няпоўнай аплаце — з €16 да €18.

Мінулы раз тарыфы для платных дарог павышаліся з 1 чэрвеня 2023 года.

Нагадаем, праезд па платных дарогах абавязаныя аплачваць кіроўцы:

  • машын з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны (пры дапамозе бартавой прылады, якая ўстанаўліваецца на ўнутраным боку лабавога шкла);
  • транспартных сродкаў дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, не зарэгістраваных на тэрыторыі ЕАЭС (пры дапамозе электроннай віньеткі).

Каментары

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына2

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Усе навіны →
Усе навіны

Асад у 2014 годзе: Я не Януковіч, я нікуды не з'еду12

«Гэта ўжо і ёсць прывабнасць». Стала вядома, колькі зарабляюць чыноўнікі-кіраўнікі ў рэгіёнах3

«Прыехалі на нашы КПП, стралялі ў паветра». Расійскія базы ў Сірыі цалкам ізаляваныя паўстанцамі12

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак37

«Лукашэнка — яснавідзец!» Што за серыял ідзе на СТБ18

У Мазыры хлопец трапіў у жудасную пастку, калі спаў: спружына матраца ўпілася яму ў нагу2

Не Skarnik. Які беларускі анлайнавы слоўнік сёння найлепшы17

Ці можа быць у палітвязня Сцяпана Латыпава цынга? Адказвае былы турэмны доктар3

Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына2

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Галоўнае
Усе навіны →