Свет33

Як дзяцей у Германіі пазбаўляюць ад страху чытання ўслых? У школу клічуць сабаку-слухача! 

Многія нямецкія (і не толькі) школьнікі адчуваюць моцны страх перад чытаннем услых. Віной аднакласнікі, якія часта падымаюць на смех і тым самым развіваюць у дзіцяці комплексы. У выніку дзеці пачынаюць запінацца і яшчэ больш баяцца чытаць перад іншымі.

Ілюстрацыйнае фота

Вырашаць гэтую праблему ў некаторых нямецкіх школах пачалі арыгінальна — з дапамогай спецыяльна навучаных сабак-слухачоў, паведамляе тэлеграм-канал «Што там у немцаў?».

«Сабака не можа паправіць або перапыніць, калі яны чытаюць услых. Яна любіць слухаць», — кажа 30-гадовая педагог Сафі Готхарт, якая ўжо восем гадоў праводзіць такія ўрокі ў школьнікаў горада Майнц. Яе суправаджае кінг-чарльз-спаніэль па імені Лоці.

Перш чым пачаць урок, Готхарт тлумачыць дзецям паводзіны сабакі і матывуе іх прачытаць ёй што-небудзь — бо сабака чытаць не ўмее!

Часам Лоці нават сама выбірае кнігу, тыкаючы ў яе носам, і гэта прыводзіць школьнікаў у поўнае захапленне.

Асабліва карысныя такія ўрокі для дзяцей, якія перажылі досвед уцёкаў са сваёй краіны і не вельмі добра валодаюць нямецкай, кажа Готхарт. Яна хоча пазбавіць вучняў ад «страху перад кнігамі». Побач са спаніэлем дзеці адчуваюць сябе ўпэўнена, бо»для Лоці ўсе аднолькавыя».

Станоўчы эфект ад прысутнасці сабакі даказаны і даследаваннямі псіхолагаў, бо пагладжванне сабакі зніжае ў дзяцей стрэс. Сустрэць такіх сабак-слухачоў у Германіі можна не толькі ў школах, але і ў гарадскіх бібліятэках, напрыклад у Кёльне, Берліне ці Рэгенсбургу.

Каментары3

  • Ігнась
    10.09.2024
    гэта вядомы метад і для дарослых. напрыклад калі хто хвалюецца перад тым як сказаць тост, выступіць на публіцы, трэба уявіць што ты сярод дзяцей ці малпаў. тады чалавек стане упэўненым
  • feafania
    10.09.2024
    Памятаю, як у трэцяй клясе ў нас павінен быў быць адкрыты ўрок. Настаўніца выбрала апавяданьне пра кошык з яловымі шышкамі для чытаньня па ралях, а мяне прызначылі чытаць за Дагні Пэдэрсэн. Па прычыне таго, што я хварэла, і ня чула, як гэтае прозьвішча вымаўляла настаўніца, на рэпэтыцыі я прачытала так, як напісана ў кніжцы па-расейску: Дагні Педерсен. Уся кляса пачала рагатаць, я ня ведала прычыны. Настаўніца паправіла, што правільна вымаўляць Пэдэрсэн. Але Дагні Пэдэрсэн і Эдварда Грыга я запомніла на ўсё жыцьцё.
  • Гав
    10.09.2024
    Жену бы такую как собачка. Ты говоришь, а она молчит.

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?1

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскай вобласці зрабілі музычны ўчастак трасы — для кіроўцаў, што засынаюць за рулём, гучаць «Песняры»5

А1 патлумачыў праблемы з інтэрнэтам у Мінску1

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі19

У Дзяржынскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста і загарэўся. Кіроўца загінуў

Беларусы ўвайшлі ў топ-3 груп насельніцтва, якім найменш давяраюць палякі36

Былому прэзідэнту Беларусі да пакета гарантый дадуць падатковыя льготы48

У Беларусі збіраюцца павысіць транспартны падатак4

Чаго чакаць ад надвор'я на наступным тыдні

Ілан Маск выступіў у падтрымку Трампа на перадвыбарчым мітынгу ў Пенсільваніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?1

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Галоўнае
Усе навіны →