Грамадства2222

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»

Былая «міністарка па палітвязнях» упэўненая, што Аляксандр Лукашэнка шчыра хоча перагарнуць старонку.

Вольга Гарбунова

Адзін з самых неадназначных момантаў праграмнага інтэрв'ю Вольгі Гарбуновай на «Радыё Свабода» — яе рэзкія заўвагі пра «бессэнсоўнасць барацьбы», прамоўленыя ўслед за згадкай імені палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.

Брэсцкая актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца за кратамі са студзеня 2021 года. Першасна ёй прысудзілі два гады зняволення, але ўжо двойчы накідвалі яшчэ па годзе калоніі за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Цяпер Паліну чакае чарговы суд.

Паліна Шарэнда-Панасюк у калоніі ў Рэчыцы. Скрын відэа БТ

У снежні 2022 года Вольга Гарбунова была прызначаная міністаркай па сацыяльнай палітыцы ў Аб'яднаным пераходным кабінеце, фактычна адказнай за палітвязняў. Цяпер яна абвесціла аб сваёй адстаўцы і расказала пра ідэйную нязгоду з ранейшымі паплечнікамі.

Гарбунова запэўнівае, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі хоча перагарнуць старонку і ў гэтым не крывадушнічае.

«Ці перакананыя вы, што рэжым хоча перагарнуць старонку?», — перапытвае ў яе «Радыё Свабода».

«А якая перспектыва? Мой асабісты інтарэс — вярнуцца дадому, абняць родных, саджаць дрэвы і неяк самарэалізоўвацца. Жыццё мне паказала, што ідэй можа быць многа. У людзей, якія цяпер у новай камандзе ў Мінску, на добрым узроўні прыняцця рашэнняў ёсць многа перспектыў і магчымасцяў. Я мяркую, што ёсць бачанне, бо ёсць адпаведны бэкграўнд.

Што да пазіцыі міжнароднай супольнасці, якая не вядзе перамоваў з тэрарыстамі… Мы пабачылі 1 жніўня вялікі абмен з выхадам расійскіх палітвязняў. Гэта сігнал для нас, што насамрэч ёсць і захоўваецца шмат магчымасцяў. Тут пытанне, на якую дапамогу мы можам разлічваць… Каго рэальна непакоіць лёс Марыі Калеснікавай, якая важыць 45 кілаграмаў пры росце 175 сантыметраў, якая знаходзіцца ў абсалютнай ізаляцыі… Я не ўяўляю, як столькі часу знаходзіцца ў адзіночным зняволенні.

Між іншым, Калеснікава заўсёды выступала за мірныя перамовы, за дыялог з уладамі. Згадайце яе з'яўленне на вуліцах Мінска, калі яна была на свабодзе. А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная. Проста знішчэнне чалавека і сям’і»,

— адказала Вольга Гарбунова.

Каментары22

  • Арэса
    18.09.2024
    Гнаць яе адусюль, прыгрэлі п..лю. Яшчэ мае нахабства памінаць Паліну!
  • ---
    18.09.2024
    Хоть и косит под би.
  • Прывітанне карысным дурням
    18.09.2024
    Калі ў спадарыні negative iq, то я ёй нагадаю, што ніхто з дэмсіл з 2020 года не быў супраць перамоў. Адзіны хто быў, ёсць і заўсёды будзе супраць - лукашэнка і ягоны рэжым. Яму патрэбны не перамовы, а зняццё найбольш балючых калійных санкцый, частковае прызнанне каб далучыцца да будучых перамоў па вайне. І гэта ўсё ён хоча без змены палітыкі - без спынення рэпрэсій, з саўдзелам у вайне атрымаць гэтыя ўступкі.

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой машына на поўным ходзе збіла двух пешаходаў6

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»18

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →