Свет77

«Рэжымы заўсёды падаюцца найбольш стабільнымі перад сваім падзеннем». Радаслаў Сікорскі падбадзёрыў беларусаў

18 верасня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ўручаў у Варшаве Прэмію салідарнасці імя Леха Валэнсы беларускаму палітыку Паўлу Латушку. Пры гэтай нагодзе «Радыё Свабода» задало яму пытанне, як беларусам не траціць надзеі ў часы, калі рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца ўжо некалькі гадоў, а тысячы людзей прызнаныя палітвязнямі ці з'ехалі з краіны.

Радаслаў Сікорскі. Фота: Antoni Iwanczuk/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

«Я сам калісьці быў палітычным уцекачом…, — сказаў Сікорскі. — Сёння на цырымоніі ўручэння Прэміі салідарнасці ў зале было шмат герояў барацьбы з камунізмам у Польшчы, якія ў 1980-я гады ў Польшчы былі інтэрнаваныя і змешчаныя ў турмы камуністычным рэжымам.

У сярэдзіне 80-х здавалася, што справа безнадзейная, а праз 4 гады мы ўбачылі свабодную Польшчу. Рэжымы заўсёды падаюцца найбольш стабільнымі перад сваім падзеннем».

На пытанне, ці лічыць ён, што да зменаў у Беларусі прывядуць змены ў Расіі, Сікорскі адказаў:

«Гэта, вядома ж, дапамагло б. Узгадваецца, як Беларусь атрымала незалежнасць, калі распаўся Савецкі Саюз. Я спадзяюся, што калі Украіна выйграе абарончую вайну з Расіяй, то змены адбудуцца не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі».

Польская прэмія салідарнасці імя Леха Валэнсы, якую сёння Сікорскі ўручыў Паўлу Латушку, прысуджаецца МЗС Польшчы за выдатныя заслугі ў прасоўванні і абароне дэмакратыі і грамадзянскіх свабод.

Каментары7

  • Дзенкуемы - не тшэба
    18.09.2024
    Узнагародзіць прэміяй салідарнасці таго, хто і будаваў гэтую дыктатуру, а потым працягнуць гандляваць і з самім дыктатарам - узбадзёрыў пан беларусаў дык узбадзёрыў!
  • бабруйчанін
    18.09.2024
    Калі б ні абралі Гарбачова і ні пачалась " гласность ускореніе" і ў решце рэшт ні сканала саўдэпія Сікорскі у Англіі б рабіў карьеру дзе ен атрымал прытулак у 1982 пасля увядзення у Польше " вайсковага стану"
    А яшче адзін сусед " дабразычлівец" Беларусі Науседа рабіў бы карьеру у кпсс у якую " уступіл" у 1988.
    Калапс кіравання на рф галоўны чыннік змен у рБ і Шанец дзля Беларусі
  • не пачакунам
    18.09.2024
    Як суседзі заклапочаныя, абы лёс беларусаў рабілі не самі беларусы а ўсе іншыя - украінцы, маскавіты, палякі... Але так не будзе: будзе для ўсіх неспадзяванка як у 2020.

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»

Усе навіны →
Усе навіны

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці9

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

«Стратэгія абмену целаў на тэрыторыю». У Пентагоне ацанілі расійскія страты апошняга месяца3

«Паколькі Расійская імперыя ёсць пустка, залітая гаўном, то мы можам толькі з гэтай пусткі вырывацца»19

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы15

Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбныя розныя прадукты на сняданак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»

Галоўнае
Усе навіны →