Здарэнні11

«Мама, ён ударыў яго аб дрэва!» Падрабязнасці жорсткага забойства кацяняці ў Мінску

Некалькі дзён таму ў сацсетках апублікавалі страшнае відэа. На ім відаць, як на зямлі ляжыць мёртвае кацяня, а побач стаіць пажылы чалавек. Мясцовыя жыхары лічаць, што мужчына жорстка забіў жывёлу: паклаў кацяня ў пакет і ўдарыў ім аб дрэва, піша Onliner.by.

Ілюстрацыйнае фота

«Мужчына сказаў: «А што мне было рабіць? Ён бы зноў прыйшоў да маёй машыны»

Жыхарка сталічнага мікрараёна Курасоўшчына распавяла, што ўсё адбылося ўвечары 6 верасня ў адным з двароў па вуліцы Ландара.

— Я вярталася з працы, у гэты момант мне патэлефанаваў сын і распавёў, што толькі што ўбачыў, як мужчына падняў з зямлі пакет, з якога крычала кацяня. Пераблытаць не мог, паколькі ў нас пастаянна жывуць каты. Сын спытаў, што яму рабіць, і я папрасіла заставацца на сувязі і паназіраць за мужчынам. Той, як сказаў сын, ішоў па сцежцы і махаў пакетам. А затым у нейкі момант я пачула: «Мама, ён ударыў яго аб дрэва!»

Па словах жанчыны, пажылы мужчына пачуў размову па тэлефоне і пачаў пераследваць яе сына. Неўзабаве хлопец убачыў патруль і распавёў пра здарэнне міліцыянтам. Суразмоўніца кажа, што мужчыну агледзелі, але нічога падазронага ў яго не знайшлі і адпусцілі.

Калі мясцовая жыхарка прыйшла ў двор, мужчына нікуды не пайшоў. Наадварот, убачыўшы яе разам з сынам, ён пайшоў за імі. Жанчына вырашыла з ім пагаварыць. З яе слоў, мужчыну абурыла, што хлопец звярнуўся ў міліцыю.

— Сын сказаў: яму здалося, што мужчына нёс кацяня ў пакеце і біў яго. Якім жа было наша здзіўленне, калі ён прызнаўся, што кацяня сапраўды было. Ён яго знайшоў пад капотам машыны і ніяк не мог дастаць. У выніку ўсё ж такі дастаў, аднак на пытанне, што з ім зрабіў, так і не адказаў. І тут я спытала: «Паслухайце. Што вы яго забілі? У адказ пачула: «А што мне было рабіць? Ён бы зноў прыйшоў да машыны!».

У выніку жанчына разам з сынам вырашылі пашукаць кацяня і неўзабаве знайшлі яго мёртвым на траве. «Зусім малое. Месяцы два — не больш», — кажа жыхарка Курасоўшчыны.

Увесь гэты час, са слоў відавочцы, мужчына хадзіў за імі. У нейкі момант ён нават паспрабаваў ударыць нагой хлопчыка, які здымаў яго на тэлефон. У выніку жанчына патэлефанавала на нумар 102, і неўзабаве прыехалі. Але да таго моманту мужчына ўжо сышоў.

Падазраваны затрыманы

Як паведамляюць у ГУУС Мінгарвыканкама, мужчыну затрымалі. Вядома, што яму 73 гады. У дачыненні да яго Кастрычніцкім РУУС распачатая праверка.

«Нагадваем, што за жорсткае абыходжанне з жывёламі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць», — распавяла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Каментары1

  • Сонейка
    10.09.2024
    Вельмі спадзяюся, што гэтае старое біясмецце здохне ад шматлікіх удараў па пустой галаве у турме

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?1

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Усе навіны →
Усе навіны

Склалі пасля ДТЗ еўрапратакол, а грошай на рамонт аўто не хапіла. Што рабіць?

Падчас прэзідэнцтва Трамп пытаўся ў Пуціна, ці варта ЗША даваць Украіне зброю для абароны ад Расіі13

У Гомельскай вобласці зрабілі музычны ўчастак трасы — для кіроўцаў, што засынаюць за рулём, гучаць «Песняры»5

А1 патлумачыў праблемы з інтэрнэтам у Мінску1

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі19

У Дзяржынскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста і загарэўся. Кіроўца загінуў

Беларусы ўвайшлі ў топ-3 груп насельніцтва, якім найменш давяраюць палякі36

Былому прэзідэнту Беларусі да пакета гарантый дадуць падатковыя льготы48

У Беларусі збіраюцца павысіць транспартны падатак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?1

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Галоўнае
Усе навіны →