Здароўе11

Што цяпер чуваць пра воспу малпаў, якую месяц таму абвясцілі пагрозай свету?

Сабралі ўсю актуальную інфармацыю.

Воспа малпаў, ілюстрацыйны калаж «Нашай Нівы»

Прайшоў амаль месяц, як Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абвясціла рэжым надзвычайнай глабальнай небяспекі праз новы смяротны штам воспы малпаў (Mpox), які сёлета з'явіўся ў Афрыцы.

На гэты момант вядома, што хвароба з пачатку года распаўсюдзілася на як мінімум 10 афрыканскіх краін, шэсць з іх вірус ахапіў усяго за 10 дзён. Паводле новай афіцыйнай справаздачы аб'яднаных цэнтраў па кантролі за захворваннямі Афрыканскага саюзу (Africa CDC), больш за ўсё выпадкаў і смерцяў былі зафіксаваныя ў Дэмакратычнай рэспубліцы Конга, якую называюць галоўнай крыніцай з'яўлення новага штаму Mpox. Там дыягнаставалі больш за 5 тысяч выпадкаў заражэння (дадаткова падазраюцца яшчэ 22 тысяч выпадкаў) і зафіксавалі больш за 640 смерцяў на момант 8 верасня.

Пры гэтым афіцыйныя лічбы па Афрыцы могуць быць значна ніжэйшымі за рэальную колькасць выпадкаў заражэння і смерцяў, паведамляюць мясцовыя і заходнія медыя.

Акрамя Афрыкі, на гэты момант вядома пра з'яўленне новага вірусу ў Швецыі, Індыі, Пакістане, Тайландзе, Інданэзіі і Філіпінах. Паводле ўладаў Тайланду, цяпер існуе 42 «краіны рызыкі», дзе можна заразіцца новым штамам воспы малпаў, але гэтыя краіны не называюцца.

Дакладная актуальная колькасць заражэнняў і смерцяў па ўсім свеце таксама пакуль невядомая, аднак СААЗ сцвярджае, што смяротнасць новага віруса складае 3,6%, што вышэй за паказчыкі смяротнасці першых штамаў каранавіруса ў 2020-2021 гадах (1,2%).

Улады пацярпелых ад вірусу краін акцэнтуюць увагу на тым, што галоўнай асаблівасцю новага штаму Mpox з'яўляюцца працяглы і амаль бессімптомны інкубацыйны перыяд (да 21 дня), павялічаная хуткасць распаўсюджвання (у параўнанні з мінулымі штамамі воспы малпаў) і надзвычай высокая рызыка заражэння для дзяцей і жанчын.

Вакцыны ад новага штаму воспы малпаў пакуль не існуе, аднак у Афрыку сталі прыходзіць першыя партыі вакцын ад папярэдніх штамаў Mpox, якія паказалі высокую эфектыўнасць падчас адпаведных эпідэмій мінулых гадоў. Так, 5 верасня ў Дэмакратычную рэспубліку Конга з Еўрасаюза прыйшло 100 тысяч доз вакцыны MVA-BN (ад кампаніі Bavarian Nordic з Даніі), столькі ж павінна прыйсці дадаткова ў бліжэйшыя дні, піша партал EU Reporter. Перад гэтым партыю вакцыны з 10 тысяч доз атрымала і Нігерыя.

Аднак тут ёсць некалькі нюансаў. Па-першае, пацярпелыя краіны Афрыкі яшчэ ў пачатку жніўня абвясцілі ўспышку новага штаму Mpox кантынентальнай надзвычайнай сітуацыяй і ўжо тады заклікалі свет тэрмінова даслаць ім як мінімум мільён доз існуючых вакцын, каб стрымаць эпідэмію. Аднак першая партыя вакцыны прыйшла толькі праз месяц, а агульная колькасць доз, выдзеленых для Афрыкі, будзе складаць толькі палову ад запытанай колькасці.

Па-другое, кошт адной прышчэпкі вакцыны MVA-BN, якая пастаўляецца ў Афрыку, складае 200 даляраў, што не могуць сабе дазволіць большасць афрыканскіх краін. Таму вакцыну спачатку закупляюць багатыя краіны Еўропы і свету, а потым ахвяруюць яе для патрэб Афрыкі, што зніжае колькасць доз і падаўжае тэрмін іх дастаўкі на кантынент.

Нагадаем, што новы штам Mpox перадаецца праз дотыкі і іншыя віды фізічнага кантакту паміж людзьмі, уключаючы палавыя акты, асабліва калі яны мужчынскія аднаполыя. Вірус таксама перадаецца праз дыхальныя шляхі (калі людзі стаяць вельмі блізка адно да аднаго) і розныя штучныя паверхні (кухоннае начынне, ручнікі, пасцеля і іншыя).

Першыя прыкметы ўключаюць ліхаманку, галаўны боль, ацёкі, болі ў спіне, болі ў мышцах і агульную млявасць. Як толькі ліхаманка праходзіць, можа з'явіцца сып у выглядзе пухіроў, часта пачынаецца з твару. Затым ён распаўсюджваецца на іншыя часткі цела, часцей за ўсё на далоні і ступні. Сып, які можа выклікаць вельмі моцны сверб, праходзіць праз розныя стадыі, перш чым, нарэшце, утвараюцца струпы, якія пазней адпадаюць, але могуць пакідаць рубцы.

Сып ад воспы малпаў. Фота: АР

Нагадаем, што ў 2022 годзе ўжо ўзнікала рызыка глабальнай пандэміі воспы малпаў (хвароба тады таксама прыйшла з Афрыкі і распаўсюдзілася па Еўропе, Расіі, ЗША, Канадзе і Аўстраліі). Непацверджаныя выпадкі былі ў Беларусі.

Але тагачасны заходнеафрыканскі штам Mpox, у адрозненне ад цяперашняга, не перадаваўся так хутка паміж людзьмі, меў меншыя паказчыкі смяротнасці, часта працякаў у лёгкай форме і больш паддаваўся лячэнню вакцынамі ад звычайнай воспы (ў 85% выпадкаў вакцыны перамагалі Mpox). У выніку два гады таму ніякай новай глабальнай пандэміі не адбылося.

У мінулым воспа малпаў увогуле не лічылася інфекцыяй, а перадача віруса паміж людзьмі была рэдкасцю. Цяпер жа, як і засцерагалі навукоўцы, вірус мутаваў праз змены клімату, і яго стала значна складаней адсочваць.

Каментары1

  • Ў
    10.09.2024
    Калі вірус такі заразны, што можна захварэць ад дотыку, то якая розніца які там палавы кантакт, паміж мужчынамі ці жанчынамі?

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой машына на поўным ходзе збіла двух пешаходаў6

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»18

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →