Здароўе1010

Падлеткі сталі радзей карыстацца прэзерватывамі — вынікі новага даследавання

Траціна 15-гадовых падлеткаў заявіла, што падчас апошняга палавога акта не карысталіся прэзерватывам. Але пры гэтым цяпер маладыя людзі пачынаюць сэксуальнае жыццё пазней, чым ранейшыя пакаленні.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Еўрапейскае рэгіянальнае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) пры канцы жніўня апублікавала даклад, высновы якога грунтуюцца на шматкампанентным даследаванні «Паводзіны дзяцей школьных гадоў у адносінах да здароўя» (HBSC). Яно праводзілася ў 2014—2022 гады і ахапіла 242 тысячы падлеткаў у 42 краінах і рэгіёнах.

Колькі 15-гадовых маюць сэксуальны досвед

Вынікі пацвярджаюць даныя, атрыманыя ў папярэдніх даследаваннях, паводле якіх першыя сэксуальныя адносіны ў сучасных падлеткаў звычайна адбываюцца пазней, чым у іх аднагодкаў у папярэдніх пакаленнях.

У 2022 годзе толькі кожны пяты (20%) 15-гадовы хлопец і кожная сёмая (15%) 15-гадовая дзяўчына паведамілі, што мелі палавыя кантакты. Пры гэтым у параўнанні з 2018 годам паказчык адносна хлопчыкаў знізіўся на 5%. 

Гэтая тэндэнцыя найбольш прыкметная ў розных краінах, сярод якіх лідзіруюць Албанія, Арменія, Францыя і Грэцыя. А вось сярод дзяўчат такіх агульных змен у параўнанні з 2018 годам не заўважна. Пры гэтым, калі глядзець па краінах, значнае зніжэнне было зафіксавана ў Балгарыі, Чэхіі і Грэцыі, а значны рост — у Францыі, Люксембургу і Іспаніі.

Sexual experience of 15-year-olds Сэксуальны вопыт 15-гадовых Сексуальный опыт 15-летних
Сэксуальны вопыт 15-гадовых хлопцаў (блакітны колер) і дзяўчат (аранжавы колер) у некаторых краінах. Крыніца: Матэрыялы даклада / World Health Organization

Аўтары звяртаюць увагу на значную гендарную розніцу ў набыцці сэксуальнага вопыту ў 22 з 42 краін і рэгіёнаў. Прычым яна найбольшая (30 працэнтных пунктаў) у Албаніі і Паўночнай Македоніі (25 пунктаў). Істотна большая за хлопцаў доля дзяўчат, якія паведамілі, што мелі палавыя адносіны, была выяўленая толькі ў Грэнландыі.

Таксама відавочныя шырокія міжнацыянальныя/рэгіянальныя варыяцыі з рознымі мадэлямі для дзяўчат і хлопцаў. У Арменіі, Казахстане і Кыргызстане распаўсюджанасць палавых актаў сярод дзяўчат склала 2% і менш, яны там захоўваюць цнатлівасць. А найбольшы паказчык быў у Даніі (Грэнландыя) (49%) і Фінляндыі (29%). У хлопцаў распаўсюджанасць вагалася ад 5% у Кыргызстане да 38% у Балгарыі.

Ці выкарыстоўвае моладзь сродкі кантрацэпцыі

Усім 15-гадовым рэспандэнтам, якія паведамілі пра сэксуальную актыўнасць, было зададзена пытанне, ці выкарыстоўвалі яны ці іх партнёр які-небудзь метад кантрацэпцыі падчас апошняга палавога акту.

Траціна падлеткаў (30% хлопцаў і 36% дзяўчат) адказалі, што не выкарыстоўвалі прэзерватываў. У цэлым у параўнанні з 2014 годам памяншэнне выкарыстання гэтага метаду засцярогі сярод хлопчыкаў адбылося на 9 працэнтаў, у дзяўчат — на шэсць.

Выкарыстанне прэзерватываў па адказах дзяўчат было самым нізкім у Албаніі (24%), а самым высокім у Сербіі (81%) і Малдове (75%). Па адказах хлопцаў самым нізкім яно было ў Швецыі (43%), а самым вялікім ў Швейцарыі (77%).

Акрамя таго, 9% хлопцаў і 7% дзяўчат усіх апытаных не змаглі адказаць, ці быў іх апошні палавы кантакт абароненым. Сярод апошніх лічбы вар'іруюцца ад 0,5 працэнта ў Італіі і Вялікабрытаніі да 38 працэнтаў у Кыргызстане.

Калі гаварыць пра супрацьзачаткавыя таблеткі, то 68% маладых дзяўчат заявілі, што не выкарыстоўвалі іх падчас апошняга палавога акту. І гэты паказчык для гэтай узроставай катэгорыі застаецца стабільным з 2018 года.

У цэлым пра тое, што падчас апошняга сэксуальнага кантакту не карысталіся ні прэзерватывам, ні супрацьзачаткавымі таблеткамі, заявілі кожныя трэція 15-гадовая дзяўчына (31%) і хлопец (30%). 

Сэкс у падлеткаў: высновы СААЗ

«Пададзеныя ў дакладзе звесткі засмучаюць, але не выклікаюць здзіўлення, — адзначыў Еўрапейскі рэгіянальны дырэктар СААЗ Ханс Генры Клуге (Hans Henri P. Kluge). — Многія краіны па-ранейшаму не надаюць належнай увагі комплекснай сэксуальнай асвеце з улікам узроставых асаблівасцяў, а ў тых краінах, дзе такая асвета праводзіцца, у апошнія гады яна ўсё часцей падвяргаецца нападкам на падставе лжывага меркавання, што яна заахвочвае сэксуальную актыўнасць».

СААЗ рэкамендуе ўкараняць і фінансаваць праграмы палавога выхавання, якія тычацца кантрацэпцыі, інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, згоды, гендарнай роўнасці і тлумачэння, што бываюць людзі іншай сэксуальнай арыентацыі.

Сэксуальнае жыццё падлеткаў у Беларусі, Польшчы і Літве

Калі гаварыць пра нашых суседзяў, то ў Польшчы аб наяўнасці сэксуальнага вопыту сказала кожная дзясятая (10%) 15-гадовая дзяўчынка і кожны пяты (20%) хлопец.

Літоўцы пачынаюць сэксуальнае жыццё пазней, чым палякі. Там гэтыя лічбы складаюць 14% (хлопцы) і 9% (дзяўчаты).

З іх заявілі, што падчас апошняга палавога акту не выкарыстоўваліся ні прэзерватывы, ні супрацьзачаткавыя сродкі, 31% дзяўчат і 42% хлопцаў у Польшчы, а таксама 32% дзяўчат і амаль палова хлопцаў (48%) у Літве.

Розніца ў працэнце дзяўчат і хлопцаў можа тлумачыцца тым, што апошнія дакладна не ведалі, ці выкарыстоўвае супрацьзачаткавыя сродкі іх партнёрка.

Звестак з Беларусі ў дакладзе няма, але ёсць падставы думаць, што тэндэнцыі ў нас будуць такія ж, як у суседніх краінах Еўропы, з якімі ў нас падобны лад жыцця і культурныя традыцыі.

Каментары10

  • ПСРЛ
    03.09.2024
    Пра Кыргызстан, Казахстан і Арменія: а каго тыя хлопцы ***ць калі з дзяўчат толькі 2% маюць кантакты?
  • Мудры дзед
    03.09.2024
    Пакаленне тупых ціктокераў
  • Арэшак
    03.09.2024
    Мне ў 4 класе аднакласнік распавядаў як шпіліў 11-класніцу. Усе гэтыя даследванні метадам апытання смеху вартыя.

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →