Фантан у салігорскім скверы Сям'і, Любові і Вернасці 29 жніўня быў пашкоджаны трактарам, які выконваў тут работы і праваліўся, паведаміў канал «Солигорск, Слуцк. Новости».
Гэта ўжо не першы падобны выпадак на гэтым месцы. Аналагічная сітуацыя ўзнікла ў студзені 2021 года.
Выцягваць трактар з фантана давялося пры дапамозе крана.
«Сухі» фантан быў адкрыты ў Салігорску 1 верасня 2019 года. Ён складаецца са 101 шматструмянёвай фарсункі.
Каментары
Гамон