Свет22

Яшын, Навальная і Кара-Мурза правядуць у Берліне марш за мір

Расійскія апазіцыйныя палітыкі Ілья Яшын і Уладзімір Кара-Мурза, а таксама ўдава загінулага ў расійскай калоніі палітыка Аляксея Навальнага Юлія Навальная правядуць 17 лістапада ў Берліне антываенную дэманстрацыю, піша Deutsche Welle.

Фота: unsplash.com / Håkon Sataøen

«Гэта будзе марш з патрабаваннем вывесці расійскія войскі з Украіны, судзіць Уладзіміра Пуціна як ваеннага злачынцу і вызваліць усіх палітвязняў», — заявіў Яшын у сацсетках у сераду.

Палітыкі заклікалі ўдзельнічаць у антываенным руху

Яшын нагадаў, што ў РФ цяпер «няма магчымасці праводзіць легальныя акцыі пратэсту». «Але мы ўсё яшчэ можам паказаць, што мірная, свабодная і цывілізаваная Расія існуе. Мы існуем, мы не маўчым і мы дзейнічаем разам», — напісаў ён. Ілья Яшын заклікаў тых, у каго ёсць такая магчымасць, прыехаць у Берлін і прыняць удзел у маршы. «Станьце побач з намі і ўдзельнічайце ў антываенным руху», — дадаў ён.

У сваю чаргу Юлія Навальная апублікавала відэа, у якім разам з Яшыным і Кара-Мурзой заклікала прыняць удзел у берлінскай акцыі. У гэтым відэа прапануецца «заглянуць у будучыню», у якой Расія «жыве ў міры са сваімі суседзямі» і «гарантуе сваім грамадзянам свабоду, справядлівасць і бяспеку».

«Гэтым маршам мы хочам не толькі аб’яднаць дэмакратычныя і антываенныя сілы, але і падтрымаць нашых суграмадзян у Расіі, якія знаходзяцца ў закладніках у пуцінскага рэжыму», — заявілі апазіцыянеры. На старонцы акцыі ў Facebook пазначана, што яна пачнецца а 14-й гадзіне (16.00 па Мінску).

Каментары2

  • Янка
    30.10.2024
    Як немагчыма з лайна зрабіць цукерку - так немагчыма ператварыць Расейскую Імперыю ў "мірную, свабодную і цывілізаваную" краіну.

    Бо адзінае, што утрымлівае яе кардынальна розныя і калісці заваяваныя народы ў адзінай дзяржаве - гэта жорсткая цэнтралізаваная ўлада маскоўскай метраполіі і мясцовыя князі-намеснікі. Якія ёсць альбо з ліку мясцовых калабарантаў, альбо ўвогуле дасланыя Масквой варагі.

    У любым выпадку ўсе кандыдатуры ухваленыя Крамлем, яны непапулярныя на месцах і трымаюцца на штыках метраполіі. Хіба што толькі ў Кадырава існуе дэ-факта ўласная гвардыя і даволі моцная дэспатычная аўтаномія, у межах якой расейскія законы дэ-факта ня дзейнічаюць. Карацей укажучы - дакладны рімэйк Залатой Арды.

    Падпарадкаваныя Крамлю манаполіі безлітасна рабуюць прыродныя багацці ўскраінаў і перапрадаюць іх за мяжу пераважана ў якасці сыравіны, рэшткі ж дазваляецца рабаваць намеснікам. Частка з прыбыткаў Масквы вяртаецца ў калоніі дзеля размеркавання намеснікамі. Тыя зноў крадуць і рэшткі маскоўскіх субсідый накіроўваюць на ўтрыманне ў рэгіёне ўзроўню жыцця - вельмі нізкага, але роўна настолькі, каб абарыгены не бунтавалі і не стваралі праблем Крамлю.

    То бок і палітычны, і эканамічны лад Расеі - цалкам імперскія і таму спробы яе рэфармавання прывядуць толькі да новага пуцінізму.
  • Толькі развал рф
    30.10.2024
    НН, напішыце лепей пра апошняе інтэрв’ю Навальнай, дзе так і смярдзіць імперскасцю ад яе заяў, што не варта пастаўляць зброю Украіне ды праводзіць аперацыю ў Курскай рэспубліцы.

У Лукашэнкі будзе яшчэ адзін спарынг-партнёр10

У Лукашэнкі будзе яшчэ адзін спарынг-партнёр

Усе навіны →
Усе навіны

Леанід Кучма: «Лукашэнка сёння — не самастойны, але моцны гулец»13

У ЗША знайшлі раней невядомы вальс Шапэна1

«Супернікі» — гарэзлівы серыял пра сэкс, інтрыгі і брытанскія эліты

Карыстаецеся вадкасцю для паласкання рота штодня? Дактары засцерагаюць ад гэтага4

Выставілі на продаж аўтарынак у Малінаўцы1

На канферэнцыю па бяспецы ў Мінск прыедзе міністр замежных спраў Венгрыі

Курапаты: на сёння вядома амаль усё11

З 1 студзеня пенсіянеры, якія працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію2

«Падумалі, што будуць «Тры чарапахі», аказалася — дзяржаўны гімн». Што і як цяпер слухае моладзь у Беларусі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лукашэнкі будзе яшчэ адзін спарынг-партнёр10

У Лукашэнкі будзе яшчэ адзін спарынг-партнёр

Галоўнае
Усе навіны →