Лукашэнка запэўніў украінцаў, што не адправіць беларусаў ваяваць супраць іх
Ніякіх загадаў, каб ісці ваяваць за межы Беларусі, не было і не будзе. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па інфармацыйнай палітыцы, перадае БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка зрабіў адпаведную заяву, гаворачы на тэму ўкраінскага крызісу.
Па гэтым пытанні ў Беларусі абсалютна зразумелая і сумленная палітыка, падкрэсліў ён. «Дрэнна становіцца ад таго, што я чытаю — гэтыя агляды сусветных сродкаў масавай інфармацыі: «Ды Лукашэнка тое, ды ён гэта… Ды ён заўтра аддасць загад — пойдуць туды», — сказаў Лукашэнка.
«Ніякіх загадаў, каб ісці за межы нашай краіны не было і не будзе. Мы толькі тады будзем ваяваць, калі прыйдуць да нас з кепскімі намерамі. Вось і ўсё», — дадаў ён.
Каментары