Свет1717

Стала вядома, у чым Францыя абвінавачвае Дурава

Уладальніка Telegram Паўла Дурава абвінавачваюць у патуранні фінансавым і кіберзлачынствам, якія здзяйсняюцца з дапамогай гэтага месенджара, піша Reuters са спасылкай на прадстаўніка паліцыі Францыі.

Павел Дураў. Фота: AOP.Press / Corbis via Getty Images

Да гэтага ведамства афіцыйна не выказвалася пра справу супраць Дурава.

Крыніцы ж Reuters у французскай паліцыі сведчылі, што папярэдняе расследаванне ў дачыненні да заснавальніка Telegram было распачата з-за ягонай адмовы супрацоўнічаць з сілавікамі і адсутнасці мадэрацыі на платформе.

Гэта нібыта прывяло да таго, што Дураў дапусціў здзяйсненне «шырокага спектру злачынстваў» з дапамогай месенджара.

Павел Дураў быў затрыманы ў Францыі ў аэрапорце Ле-Буржэ ў ноч на 25 жніўня. Яго дапыталі і змясцілі пад варту, пад якой бізнэсмен расійскага паходжання з французскім грамадзянствам дагэтуль і застаецца. 

Каментары17

  • мясцовы2
    26.08.2024
    Навідавоку наступ на адну з самых вольных сацсетак сьвету, якую не акупавалі бюракраты, а з іншага масавая занепакоенасць расейскімі ўладамі гэтым арыштам збівае з панталыку, ці то яны ІПСА ладуюць, ці то ім той Дураў сапраўды служыць, нагледзячы на тое, што ён быў вымушаны эміграваць.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    26.08.2024
    чуў што васкрысенскі выказаў жаданне весці з уладамі Францыі перамовы аб вызваленні Дурава
  • Так
    26.08.2024
    У сувязі з гэтым з Еўропы з'ехаў Chris Pavlovski заснавальнік Rumble, які ў каментары напісаў "Rumble will not stand for this behavior and will use every legal means available to fight for freedom of expression, a universal human right.".

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»14

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска легкавік урэзаўся ў аўтобус

У Брэсце гаспадары прывязалі сабаку да дрэва і кінулі паміраць1

Дроны ўпершыню атакавалі Чачню6

За пратэсты 2020 года ў Брэсце асудзілі яшчэ шэсць чалавек

Даляр абнавіў гадавы максімум1

Таццяна Хоміч: Трэба задаваць пытанні, чаго хоча рэжым11

Балет Наталлі Падольскай не здолеў падняць спявачку на сцэне ВІДЭА8

ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя пашпарты Беларусі і надаць беларусам статус часовай абароны — новы законапраект20

Мужчына палятаў над Віцебскам на канапе з дапамогай паветранага шара. Чым гэта скончылася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»14

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»

Галоўнае
Усе навіны →