Свет

У Рыме злодзей трапіўся на месцы злачынства, зачытаўшыся кнігай пра Адысея

Калі 38-гадовы камп'ютаршчык, аматар класікі, а па сумяшчальніцтве злодзей-рэцыдывіст і выкрадальнік котак Даніэль Лікуоры ішоў на справу ў прэстыжным рымскім квартале Праці, ён і падумаць не мог, чым усё скончыцца, піша Бі-бі-сі.

Фота: todocoleccion.net

Спрытна забраўшыся на балкон з ужо поўным пакетам раней скрадзенага дызайнерскага адзення, ён пракраўся ў пакой і збіраўся зноў добра пажывіцца, як яго ўвагу прыцягнула кніга на тумбачцы каля ложка.

Гэта была праца італьянскага аўтара Джавані Нучы, у якой той разглядае «Іліяду» Гамера з пункту гледжання грэцкіх багоў і паказвае на прывязкі знакамітай паэмы да сучаснасці.

Цяжка сказаць, што менавіта сыграла з Лікуоры злы жарт — яго цікаўнасць, цікавасць да класікі, упэўненасць, што ён у кватэры адзін, ці нешта яшчэ, але ён прысеў і… зачытаўся, прычым настолькі, што не заўважыў, як прачнуўся гаспадар кватэры, які выклікаў паліцыю і заспеў знянацку рабаўніка, які сядзеў з кніжкай на ложку.

Лікуоры паспрабаваў збегчы, пераскочыў на іншы балкон, але тут яго затрымалі паліцэйскія.

Спачатку «інтэлектуальны рабаўнік», як яго хутка ахрысцілі італьянскія СМІ, спрабаваў апраўдацца, сцвярджаючы, што ў яго была прызначаная сустрэча з адным з жыхароў дома і, чакаючы яго на даху, Лікуоры любаваўся відамі Рыма, але выпадкова паслізнуўся, упаў на балкон ніжняга паверха, зайшоў у кватэру і зацікавіўся кнігай.

Аднак той самы пакет з дызайнерскім адзеннем, з якога нават не былі зрэзаныя этыкеткі, выдаў яго з галавой, і Лікуоры ў выніку выставілі абвінавачванні ў спробе рабавання і захоўванні крадзенага.

Даведаўшыся аб гэтай гісторыі, аўтар кнігі, Джавані Нучы, які па іроніі лёсу жыве за 300 метраў ад месцах рабавання, у інтэрв'ю газеце Il Messaggero заявіў, што шчаслівы здабыць такім чынам новага чытача.

«У першую чаргу я хацеў бы сустрэцца з гэтым чалавекам, злоўленым на месцы злачынства, і падарыць яму асобнік сваёй кнігі,бо яго напэўна перапынілі ў працэсе, а я хацеў бы, каб ён змог дачытаць яе да канца. Гэта, вядома, поўны сюр, але пры гэтым — вельмі чалавечая гісторыя».

Да таго ж, па словах Нучы, яго любімы бог — Гермес, заступнік літаратуры і… зладзюжка, так што «ўсё тут відавочна».

Каментары

Нашто Кіму лезці ва Украіну і чаму за гэтым можа стаяць Кітай?4

Нашто Кіму лезці ва Украіну і чаму за гэтым можа стаяць Кітай?

Усе навіны →
Усе навіны

У лукашэнкаўскім Моладзевым парламенце новая кіраўніца. Прапагандыста Рачылоўскага вырашылі замяніць15

«Луч» выпускае калекцыю гадзіннікаў у памяць пра хакеіста Руслана Салея1

Губарэвіч патлумачыў, чаму рашыў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах32

На сцены абноўленага стадыёна «Трактар» у Мінску нанеслі арнамент ФОТАФАКТ3

У івацэвіцкай калоніі памёр малады зняволены. Праваабаронцы паведамляюць пра суіцыд1

Мінімум тры «шахеды» ноччу і раніцай заляцелі ў Беларусь — адзін прапаў1

У Парыжы сёння пачнецца першы судовы працэс супраць Жэрара Дэпард'ё — яго абвінавачваюць у сэксуальных дамаганнях

На вайне ва Украіне расійскі вайсковец застрэліў 10 спячых саслужыўцаў17

«Замест 100 кітайцаў трэба 140 беларусаў». Кіраўнік «БелДжы» патлумачыў розніцу паміж беларускімі і кітайскімі работнікамі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нашто Кіму лезці ва Украіну і чаму за гэтым можа стаяць Кітай?4

Нашто Кіму лезці ва Украіну і чаму за гэтым можа стаяць Кітай?

Галоўнае
Усе навіны →