Свет44

Байдэн адстаяў у чарзе 40 хвілін, каб прагаласаваць датэрмінова

Амерыканскі лідар прагаласаваў датэрмінова на выбарах прэзідэнта ЗША. Ён запоўніў бюлетэнь у панядзелак на ўчастку для датэрміновага галасавання ў Нью-Касле (штат Дэлавэр), блізу Уілмінгтана, дзе знаходзіцца яго прыватная рэзідэнцыя.

Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

Па даных агенцтва AP, кіраўнік Белага дома прастаяў каля 40 хвілін, чакаючы сваёй чаргі.

Ён пагутарыў з выбаршчыкамі і дапамог падкаціць наперад пажылую жанчыну ў інвалідным крэсле, якая стаяла перад ім.

На ўчастку Байдэн паказаў пасведчанне супрацоўніцы камісіі, тая папрасіла яго пакінуць электронны подпіс, затым дазволіла прайсці ў кабінку.

Пасля таго як прэзідэнт схаваўся за чорнай фіранкай, на ўчастку пачуліся апладысменты.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць роўна праз тыдзень, у наступны аўторак. У іх удзельнічаюць кандыдат ад дэмакратаў, віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і 45-ы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп (Рэспубліканская партыя).

Каментары4

  • Байдэн Стары
    29.10.2024
    Ўсё пералічанае мяне атачае, трохі зьмешчанае на амэрыканскі калярыт і шматкроць большае памерам
  • Ў Цярульні (летапіс Міхася Зошчанкі)
    29.10.2024
    Рыгор Іваноў прыехаў ў Маскву па сваіх рабоча сялянскіх актывіскіх справах (разбраеньне людзей). Ну і нешта Леніна не сустрэў, але пайшоў ў барбэршоп. І як Рыгорава чарга падыходзіць, так да барбэра і Ленін прыйшоў.
    Ўсе такія:
    -Ты Ленін, пніся без чаргі.
    А Ленін:
    -Ніт, гэта не згодна з загонам, чакацьму.
    Ну і Рыгор Іваноў кажа:
    -Ідзі замест мяне, Ленін.

    Ленін ня мог адмовіць Рыгору, які наканфіскаваў ў людзей воз зброі, і пайшоў першы, а Рыгор стаў ў канец чаргі.

    Такую дзяржаву страцілі, шкада, але, як мы бачым, ў працілеглай паўкулі такі файны загонаслухмяны прэзыдэнт, як Ленін ў цырульні
  • Пачултыя Аплядысмэнты
    29.10.2024
    Alex, так, ніякіх інсцэнаваньняў. Ўсё натуральна прайшло

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам6

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

Жыхароў Гомельшчыны заклікалі часцей мыць рукі — прычына ў небяспечнай хваробе

Пажар на папулярным гарналыжным курорце ў Турцыі: ужо 76 загінулых

Трамп памілаваў чалавека, які адбывае пажыццёвае1

Шэйман расказаў пра Лукашэнку нявыдуманую гісторыю, пра якую нельга маўчаць. Навумчык: «Поўная ахінея»12

«Ускрылася кансерва: Ілан Маск — тыповы БЧБшнік!» Найлепшыя мемы пра інаўгурацыю Трампа ад беларусаў і іншых4

Ізраіль прапанаваў перадаць Украіне расійскую зброю, захопленую ў «Хезбалы» ў Ліване1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам6

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Галоўнае
Усе навіны →