Эканоміка22

Нямецкі будаўнічы канцэрн Knauf хоча выйсці з беларускага рынку

Нямецкі вытворца будматэрыялаў Knauf працягнуў працу ў Расіі і Беларусі, нягледзячы на вайну ва Украіне. Але пасля крытыкі на свой адрас цяпер ён хоча выйсці з расійскага рынку, а лёс прадпрыемстваў у Беларусі пакуль застаецца нявызначаным, піша нямецкае выданне Br24.

Фота: Karl-Josef Hildenbrand/picture alliance via Getty Images

Міжнародны канцэрн падтрымлівае ў Беларусі дзве вытворчыя пляцоўкі, адна з якіх была часткова фінансаваная нямецкімі крэдытамі. Побач з кампаніяй-дачкой, якая належыць Knauf на 100%, немцы вядуць вытворчасць і праз дадатковае партнёрства, пра якое Knauf не дае падрабязнай інфармацыі, піша Br24.

Фінансаванне гэтага другога прадпрыемства ў 2019 годзе часткова рабілася праз крэдыты нямецкага дзяржаўнага банка KfW і яго развіццёвай структуры DEG.

Згодна з тлумачэннямі KfW, з пачаткам вайны ва Украіне банк больш не вядзе актыўнасці ў Беларусі. Але ўрад Беларусі прыняў закон, паводле якога замарожваецца маёмасць і ўдзелы замежных інвестараў, што робіць іх продаж немагчымым. У Knauf гаворка ідзе ў першую чаргу пра вытворчасць гіпсакардону, тынкоўкі і іншых будаўнічых матэрыялаў.

Кампанія плануе не раней сярэдзіны наступнага года прадаць свой завод у Расіі мясцоваму бізнэсмену, блізкаму да ўладаў. На запыт BR24 Knauf паведаміў у сярэдзіне кастрычніка, што працэс продажу, які пачаўся ў красавіку, працягваецца без зменаў, разглядаюцца магчымыя варыянты, а дадатковыя падрабязнасці пакуль не агучваюцца.

У той жа час нямецкае выданне Wirtschaftswoche высветліла, што толькі ў Расіі Knauf за апошнія тры гады атрымліваў мільярдныя абароты ў доларавым эквіваленце, пры гэтым яны мелі тэндэнцыю да росту. Аднак расійскі ўрад забараніў Knauf выводзіць атрыманыя прыбыткі за межы краіны.

Каментары2

  • бабруйчанін
    28.10.2024
    Хоча ..вельмі хоча аж 4 гады?? Перехоці працуй далей...
  • Кончаныя
    28.10.2024
    Хай з саломы і гумуса лепяць домікі для мусароў.

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася9

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 100 аўтобусаў стаяць на польскай мяжы

Сацыял-дэмакраты перамаглі ў другім туры выбараў у Літве2

Таццяна Хоміч расказала пра стан здароўя Марыі Калеснікавай

Упершыню беларускі брамнік згуляў у НХЛ. Які вынік?5

Шрайбман назваў краіны, якія маглі б весці перамовы з Лукашэнкам2

Губарэвіч адправіў у ЦВК дакументы для ўдзелу ў выбарах49

Чаму многія жыхары Грузіі, якая імкнецца ў ЕС, галасавалі за «Грузінскую мару»?13

Гэтай ноччу ўпершыню ў гісторыі НХЛ згуляе беларускі брамнік

Камандуючы ССА заявіў, што вайсковы спецназ гатовы да выбараў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася9

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →