Грамадства99

«Трэба будзе скакаць вышэй!» — Лукашэнка агучыў «галоўнае абяцанне» народу перад выбарамі

Пра гэта ён сказаў на нарадзе па АПК.

Фота: Sergei Ilnitsky Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка падчас даклада аб эфектыўнасці працы аграпрамысловага комплексу агучыў галоўную задачу і абяцанне беларускім грамадзянам у перадвыбарчы перыяд, піша БелТА.

«Ідучы да людзей сёння з экзаменам (яны ў нас прымуць экзамен за пяцігодку), мы павінны сказаць, што мы зробім. Канкрэтна. Вось і ўся палітыка. А прыгожа гаварыць мы ўсе ўмеем. У нас, напэўна, дзясяткаў пяць (чалавек), якія прыгожа могуць прэзентаваць, нешта сказаць. Гэта трэба ўмець палітыку, будучаму прэзідэнту. Але галоўнае — гэта канкрэтныя справы: што ты зробіш», — падкрэсліў Лукашэнка.

Разважаючы пра пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, Лукашэнка адзначыў, што ў краіне ўжо шмат зроблена, набыты досвед, але важна вызначыцца з далейшымі крокамі.

Ён таксама звярнуў увагу, што якасць айчынных прадуктаў харчавання цэніцца і за мяжой, і нават кіраўнікі дзяржаў часам просяць яго прыслаць што-небудзь на пробу.

«Таму мы навучыліся гэта рабіць. Але пакуль мы выйшлі на нейкую гарызантальную прамую і вышэй скакаць не можам. А трэба будзе скакаць. І гэта наша галоўная задача і абяцанне беларускім грамадзянам у гэты перадвыбарчы перыяд», — заявіў Лукашэнка.

Каментары9

  • Праграма
    29.10.2024
    Трэба будзе скакаць вышэй і пад бізун Азаронка, а таксама каб яшчэ болей раслі мільярды сямейкі на дубайскіх рахунках.
  • Чыпалiна
    29.10.2024
    "развіццё аграпрамысловага комплексу РБ" - гэта адмоўны прыклад для ўсяго свету!
  • Бедарусы - хто не скача той самі ведаеце))))
    29.10.2024
    Бачыце як Хітразачосаны наскакаўся за 30 год яжаднеўнай канкурэнтнай барацьбы паміж ішчо пасядзець ва ўтульным крэсле ці то можа яшчэ якога Хамякова нагнуць па самыя памідоры? Не, ну сурв'ёзна - пашкацуйця ўжэ вусаткю Чэлюсьць, ён жэ ішчо не пачынаў з Лідзіяй шчытаць бюляцені...

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →