Свет33

Прапаганда посціць відэа аб «негасцінным прыёме Аналены Бербак у Кітаі». Вось як зроблены гэты фэйк

У шэрагу пракрамлёўскіх СМІ з'явілася відэа, якое мае на мэце паказаць, як пагардліва ў «сяброўскім» у дачыненні да Расіі Кітаі ставяцца да высокіх прадстаўнікоў найбольш уплывовых заходніх краін. Але тут ёсць вельмі істотны нюанс.

Аналена Бербок Анналена Бербок Аnnalena Baerboc
Скрын відэа, якое распаўсюдзілі крамлёўскія прапагандысты

На відэа, якое распаўсюдзілі пракрамлёўскія СМІ, а за імі іх мінскія слугі, кіраўніца МЗС Германіі Аналена Бербак спускаецца па трапе самалёта, і яе ніхто з афіцыйных асобаў не сустракае. Сцвярджаецца, што гэта адбываецца ў Кітаі.

«Не самы гасцінны прыём для Аналены Бербак падрыхтавалі ў Кітаі», — кпяць расійскія прапагандысты, сцвярджаючы, што «кітайскія чыноўнікі нават не паклапаціліся сустрэць госцю».

Расійскія СМІ сцвярджаюць, што «візіт Бербак у Кітай не анансаваўся, аднак чуткі пра яе магчымую паездку з'яўляліся». На розных мовах навіну пусцілі гуляць у твітары, ютубе, тэлеграме.

Яе хутка распаўсюдзілі і беларускія прапагандысты. Так, Азаронак дадаў яшчэ сваіх каментароў, а адтуль навіну перапосціла ў сябе Бондарава. Пры гэтым у афіцыйных інтэрнэт-выданнях Германіі пра візіт Бербак у Кітай няма ані слова.

У рэальнасці відэа было знятае яшчэ ў студзені гэтага года, калі кіраўніца МЗС Германіі наведвала Малайзію і Сінгапур. Яно было апублікавана нямецкім інфармацыйным цэнтрам Паўднёва-Усходняй Азіі ў Х.

Параўнанне двух відэа дазваляе сцвярджаць, што падзеі адбываюцца ў адным і тым жа месцы.

Аналена Бербок Анналена Бербок Аnnalena Baerboc
Скрын відэа крамлёўскіх прапагандыстаў
Аналена Бербок Анналена Бербок Аnnalena Baerboc
Скрын відэа, размешчанага 19 студзеня 2024 года. Крыніца: GermanyInSEAsia / Х

Каментары3

  • Жвір
    28.10.2024
    Навошта яны гэта робяць ? Няўжо не разумеюць, якімі кончанымі йдыётамі выстаўляюць самі сябе ? А за адно паказваюць сваё стаўленьне да сваёй аўдыторыі, за каго яны трымаюць гледачоў сваіх праграмаў, спажыўцоў інфармацыі...
  • Ребята, давайце жіць дружна!
    28.10.2024
    І тут абаср..іся🤭
  • Ганьба
    28.10.2024
    Ахяронак, пакажы відэа сайго візіту ў Кітай. Ці хаця б у гарадскі псіхдыспансер.

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект4

На выбарах у Балгарыі лідзіруе праеўрапейскі блок2

У Рэчыцы распачаўся чарговы суд над палітзняволенай Вікторыяй Кульшай. Ужо чацверты

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пройдуць у верасні наступнага года

Сілавікі затрымалі акцёра «Беларусьфільма»3

Стала вядома, што з'явіцца на месцы «Казачнага замка» ў парку Горкага2

Сузаснавальніца Partyzankі: Мы дапамагалі і мыць рэчы, і знайсці працу, і шукалі кватэры2

У Расіі ствараюць радыкальныя атрады «АКВД». Што гэта такое?11

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →