Грамадства77

Літва ідзе на саступкі: дазволіць заязджаць на беларускіх нумарах, калі гаспадар за рулём і мае ДНЖ або візу Літвы

Афіцыйная Вільня пайшла на саступкі ў дачыненні да абмежаванняў, што датычаць забароны на ўезд у Літву легкавых аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.

З 17 жніўня 2024 года будзе дазволены ўезд легкавікоў на беларускіх нумарах, калі выконваюцца наступныя патрабаванні:

— аўтамабіль належыць грамадзяніну Беларусі, у якога ёсць літоўская віза ці дазвол на жыхарства ў Літве;

— гаспадар аўто знаходзіцца за рулём;

— аўтамабіль не прызначаны для продажу і выкарыстоўваецца ў асабістых мэтах.

Аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах, Літва прапускаць не будзе.

Пры гэтым захоўваецца норма, што пасля 18 студзеня 2025 года аўто з беларускімі нумарамі не змогуць знаходзіцца ў Літве.

Каментары7

  • Шум
    16.08.2024
    Дык усё пытанне "нацыянальнай" бяспекі Літвы звялося толькі да таго, каб за стырном быў уладальнік аўтамабіля з дзейным дакументам легалізацыі?

    А яны здатныя выдаваць візы і днж правераным асобам?

    Зашмат пытанняў да працаздольнасці літоўскіх чыноўнікаў...
  • GNLS
    16.08.2024
    Маё імя, Дзе ў артыкуле вы ўбачылі спасылку на тое, што гэта вынік працы каманды спадарыні Ціханоўскай?
  • Фэйспалм
    16.08.2024
    Маё імя, а ты відаць светабот? Ці проста чытаць не ўмееш? З 2025 года усё адно будзе ўведзена ПОЎНАЯ забарона на ўезд у Літву на аўто з беларускімі нумарамі.

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Праўладны палітолаг заявіў, што Польшча робіць з Беларусі ворага, бо ў яе няма касманаўтаў7

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне33

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →