Грамадства33

Істотна зменшылася чарга з аўтобусаў на польскай мяжы

Сайт Памежнага камітэта дае наступныя звесткі па стане на 8:00 серады. А Мінсктранс паведамляе пра затрымкі аўтобусаў.

t.me/granica_bypl

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 08:00 — 37 аўтобусаў і 430 легкавікоў. Учора ў гэты час было 50 аўтобусаў, 10 дзён таму даходзіла да 80 аўтобусаў.

У «Каменным Логу» на літоўскай мяжы перад зонай чакання чаргі з аўтобусаў няма, а стаіць 350 легкавікоў (учора было ў гэты час 200).

У «Беняконях» — 200 легкавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.

У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 30 легкавікоў.

Мінсктранс паведамляе ў сваім тэлеграм-канале, як сачыць за затрымкамі аўтобусаў.

Паведамляецца, што аўтобус Мінск — Вільня, што выехаў з Мінска ў 01:50 яшчэ стаяў на літоўскай мяжы ў 07:30. Ён павінен быў адправіцца з Вільні а 8-й раніцы.

Таксама паведамляецца, што ў мэтах пазбягання непаразуменняў пры пасадцы пасажыраў, задавальнення попыту ў перавозцы і максімальнай загрузкі просяць пасажыраў, якія плануюць ажыццяўляць пасадку ў аэрапорце Шапэна, прыбыць на аўтавакзал «Заходні» Варшавы.

Каментары3

  • Ждуны
    14.08.2024
    Чарга з 37 аўтобусаў - гэта ўсё адно люты трэш. Хочацца пацікавіцца, хто тыя мазахісты, якія купляюць за шалёныя грошы квіткі і потым суткамі тарчаць у той чарзе. Навошта вы ездзіце?
  • SHOS
    14.08.2024
    Ждуны, не поверишь. Родители ездят к детям, дети ездят к родителям, люди без автомобилей решают вопросы. 50 автобусов для границы между 37-ми и 10-ти миллионными странами является мизером.
  • Ездуны
    14.08.2024
    Ждуны, ждуны ня ездзяць. Яны ждуны. Усе астатнія людзі ездзяць. Яшчэ ўкраінцы з усей Еўропы ездзяць на свае акупаваныя абшары і назад.

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →