Грамадства44

Мікола Статкевіч сустракае свой 68-ы дзень народзінаў за кратамі

Гэта пяты дзень нараджэння запар у зняволенні. У снежні 2021 года яму далі 14 гадоў калоніі.

«Мы прыкладна ў адзін час прыйшлі ў беларускую палітыку. Супольна падпісвалі звароты ў падтрымку Незалежнасці Беларусі. Разам арганізоўвалі Маршы Свабоды напрыканцы 90-х, ладзілі антырасейскія і праеўрапейскія пікеты, мітынгі. Не аднойчы сядзелі ў адным пастарунку, а ў 2010-м у суседніх камерах «Амерыканкі».

Разам з тым, мне прыходзілася не раз і не два выходзіць на вуліцу з партрэтам Міколы, каб у чарговы раз сказаць — Свабоду Статкевічу! І сёння гэта маё галоўнае віншаванне! Муры рухнуць, але ёсць моцнае жаданне каб Мікола, ды іншыя палітвязні, свой чарговы дзень народзінаў сустрэлі на волі, разам з тымі хто іх любіць і чакае!», — напісаў у сваім фэйсбуку экс-кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька.

З лютага 2023 года — а гэта 550 дзён — пра яго нічога не чутна.

Міколу Статкекіча затрымалі 31 мая 2020 года, калі ён ехаў на Камароўку на пікет Святланы Ціханоўскай, і праз паўтара года асудзілі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму.

Пакаранне адбывае ў Глыбоцкай калоніі.

Каментары4

  • Кажы праўду
    12.08.2024
    Хто, калі не Ціханоўская? Бяляцкі, Статкевіч, Севярынец!
    Офіс бяссменнай лідаркі ніколі не будзе змагацца за вызваленне гэтых людзей, бо ведае, што яны яе змятуць улёт!
  • Сьветцы страшна
    12.08.2024
    Кажы праўду, бо Статкевіч сапраўдны лідар! Ён сядзіць, а яе адпусьцілі. Вось і думайце, спадары і спадарыні
  • Woodoo Cult
    12.08.2024
    Да, есть люди. А есть макары, латушки, воскресенские. Здоровья Николаю Викторовичу и дожить до освобождения.

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася20

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

З панядзелка — новыя правілы па ўвозе жывёл з Беларусі ў ЕС2

«Пыталіся, чаму я не стаў шукаць працу ў Расіі, а з'ехаў на Захад»: беларуса адправілі «на размову» ў аэрапорце Масквы9

13-гадовы школьнік з малатком напаў на аднакласнікаў і настаўнікаў у расійскім Чалябінску1

У ДТЗ з ласём пад Віцебскам загінуў 12-гадовы хлопчык

76-я цырымонія ўручэння «Эмі» запомнілася трыумфам Японіі

Назіраецца рост колькасці аўтобусаў на польскай мяжы

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася20

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →