Беларуская авіякампанія адкрывае рэйсы ва Урумчы — горад на паўночным захадзе Кітая, цэнтр Сінцзян-Уйгурскай аўтаномнай акругі. Першы рэйс — 16 снежня
Вылеты з Мінска па панядзелках а 11:10, прыбыццё ва Урумчы — у 22:10, час палёту — 6 гадзін.
Зваротныя рэйсы з Урумчы а 23:20, прыбыццё ў Мінск у 01:00 (на наступны дзень), працягласць палёту — 6 гадзін 40 хвілін.
Час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы.
Кошт білета ў адзін бок ад 222 €, у абодва бакі — ад 341 €, паведамляецца ў тэлеграм-канале авіякампаніі.
Каментары